Дзмітрый Андрасюк у судзе У судзе Ленінскага раёна Брэста судзяць траіх актывістаў, якія выступаюць супраць акумулятарнага завода і бралі ўдзел у акцыі пратэсту 12 красавіка. На іх заведзеныя адміністрацыйныя справы за арганізацыю і ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП).

Ілюстрацыйнае фота “Вельмі часта пры дыскусіі пра смяротнае пакаранне ў Беларусі прыхільнікі і прыхільніцы такой меры пакарання апелююць да практыкі Злучаных Штатаў Амерыкі, дзе смяротная кара дагэтуль існуе ў 28 штата”.  

Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", палітвязня Мікіту Емяльянава этапавалі ў папраўчую калонію №2 горада Бабруйск. Пра гэта піша ў фэйсбуку кампанія dissidentby. Другі палітвязень Іван Комар, асуджаны разам з Мікітай, знаходзіцца таксама ў Магілёўскай вобласці – у калоніі №17 Шклова. Мікіта Емельянаў. Фота: svaboda.org

Сям'я Кучураў, архіўнае фота / svaboda.org Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў выпуску свайго блога "Слова аб праве" у "Белгазеце" апісвае, як праводзяцца праверкі і якія рашэнні выносяцца па скаргах зняволеных і іх блізкіх на прыкладзе асуджанага Пятра Кучуры і яго жонкі Людмілы.

У Брэсце 19 красавіка прайшла чарговая акцыя пратэсту супраць акумулятарнага завода, які пабудаваны ў некалькіх кіламетрах ад Брэста, піша "Брэсцкая газета". Нягледзячы на вялікае рэлігійнае свята, сітуацыю з каронавірусам і затрыманні ў пятніцу і ў суботу, на плошчы сабралася, паводле ацэнак праваабаронцаў, некалькі сотняў чалавек. Многія казалі пра тое, што іх абурылі затрыманні актывістаў – Дзмітрыя Бекалюка, Аляксандра Кабанава, Дзмітрыя Андрасюка. Нагадаем, Бекалюк быў затрыманы ўвечары ў пятніцу, а Кабанаў і Андрасюк раніцай у суботу. Усе яны прымалі актыўны ўдзел у акцыі супраць завода АКБ ў папярэдняе нядзелю – 12 красавіка.

Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", Камітэт правоў чалавека ААН зарэгістраваў індывідуальнае паведамленне вакаліста мінскай музычнай групы аб умяшальніцтве беларускіх уладаў у свабоду творчага выказвання меркавання. Камітэт адправіў 16 красавіка паведамленне для каментароў беларускім уладам. У сувязі з пандэміяй ім прадастаўлены не шасцімесячны тэрмін, як звычайна, а восем месяцаў для прадстаўлення сваёй пазіцыі па паведамленні музыканта. Нагадаем, музыка Дзмітрый чатыры гады з'яўляўся вакалістам мінскай музычнай групы, якая рэгулярна выступала ў розных гарадах Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Чэхіі і Германіі. Гэтай групай зацікавіўся ГУБАЗіК МУС. Прычынамі такой павышанай цікавасці сталі пяць песень гэтай групы, якія, на думку ўладаў, нібыта ўтрымлівалі заклікі да звяржэння ўлады неканстытуцыйным шляхам. У адносінах да вакаліста гэтай музычнай групы супрацоўнікі ГУБАЗіК выпрабавалі шэраг метадаў ціску на чалавека: вярбоўка, пагроза ЛПП і пазбаўленнем волі па артыкуле 130 Крымінальнага кодэкса. У выніку Дзмітрыю вынеслі афіцыйнае папярэджанне "аб недапушчальнасці здзяйснення дзеянняў, якія могуць ўгледжваць прыкметы экстрэмізму". У афіцыйным папярэджанні ГУБАЗіКа і іншых дакументах не было адзначана, якія менавіта фразы ў тэксце песен расцэньваюцца імі як праява экстрэмізму.

Намеснік старшыні Гомельскага гарвыканкама Віталь Атаманчук. Фота: dneprovec.by Гомельскі гарвыканкам лічыць, што ў горадзе дастаткова інфармацыі па эпідэміялагічнаму становішчу, якое складваецца з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі.

Актывіст анархічнага руху і блогер Мікалай Дзядок напісаў заяву на кампенсацыі шкоды, прычыненай дзеяннямі Маскоўскага РУУС г. Мінска. Нагадаем, што ўвечары 19 сакавіка актывіста анархісцкага руху Мікалая Дзядка затрымалі ў Мінску двое супрацоўнікаў у цывільным і паведамілі, што на яго складзены пратакол паводле арт.17. 1 КаАП — "Дробнае хуліганства" за нанясенне надпісу на сцяне інтэрната №1 "МАПІД". Ноч ён правёў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Мінгарвыканкама ў чаканні судовага пасяджэння.

Рэктарка Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Наталля Баранава. Фота: mlyn.by Рэктарка Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Наталля Баранава адказала праваабаронцам “Вясны” на зварот у сувязі з адлічэннем студэнткі 4 курса гэтай навучальнай установы Елізаветы Пракопчык.  Нагодай для адлічэння стала некалькі накладзеных на дзяўчыну спагнанняў, у тым ліку апошняе –  за пропускі заняткаў (яна прытрымлівалася двухтыднёвага карантыну). Адміністрацыя ўніверсітэта не лічыць гэта адлічэнне палітычна матываваным, аднак сама cтудэнтка з гэтым не згодная.

Акцыя 9 красавіка супраць запуску завода АКБ. Фота Tut.by У дадатак да затрыманых раней актывістаў кампаніі супраць будаўніцтва завода АКБ Дзмітрыя Бекалюка і Аляксандра Кабанава супрацоўнікі міліцыі затрымалі сёння яшчэ аднаго праціўніка будаўніцтва акумулятарнага завода.