Затрыманы ўдзельнік акцыі ў Берасці Андрэй Кульбеда. У Берасці 3 траўня адбылася традыцыйная акцыя пратэсту супраць пуску акумулятарнага завода АКБ. Паводле праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, удзел у акцыі – “кармленне галубоў” прынялі каля 250 чалавек.

Падрыхтавалі для вас чацвёрты выпуск праваабарончага падкаста "Вясна прыйдзе". Ён закране тэму Лячэбна-працоўных прафілакторыяў і людзей, у жыцці якіх узнікала такая пагроза. У Беларусі існуюць Лячэбна-працоўныя прафілакторыі — у гэтым наша краіна з’яўляецца нашчадкам Савецкага саюза. Ці сапраўды праца можа вылечыць ад алкагольнай залежнасці? І як увогуле лечаць у ЛПП? Ці падобны ЛПП на турмы і “зоны”,  і чаму гэтую сістэму называюць “узаконеным рабствам”?

Зміцер Лупач Як паведамляе БАЖ, на журналіста-фрылансера з Глыбокага Зміцера Лупача 30 красавіка міліцыянты склалі чарговы адміністрацыйны пратакол за супрацу з тэлеканалам “Белсат”. Яго аформіў усё той жа маёр міліцыі Глыбоцкага РАУС Сяргей Цырбан, які пільна сочыць за дзейнасцю журналіста ў інтэрнэце і маніторыць сюжэты з яго ўдзелам.

Праваабаронца Барыс Бухель і Станіслаў Паўлінковіч Як паведмамляецца на сайце mspring.online, Мінскі гарадскі суд палічыў незаконнай пастанову суда Савецкага раёна ад 26 снежня. Тады Станіслава Паўлінковіча нават не папярэдзілі пра судовы працэс у дачыненні да яго.

Мікіта Емяльянаў. Фота: svaboda.org Мікіта Емяльянаў зараз знаходзіцца ў папраўчай калоніі №2 горада Бабруйска, але лісты ад яго сябрам не даходзяць. Пра гэта паведамляецца на сайце palitviazni.info.

Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет заклікала дзяржавы прыняць меры для абароны людзей з інваліднасцю падчас пандэміі COVID-19, паведамляецца на сайце ААН. У перыяд ізаляцыі многія з іх пазбавіліся сацыяльнай падтрымкі і магчымасці атрымліваць медыцынскую дапамогу. 

Высновы: Палітычныя зняволеныя і палітычна матываваны пераслед

Сяргей Пятрухін у судзе. Фота: ПЦ "Вясна". Як паведаміў праваабаронца "Вясны" Уладзімір Вялічкін, у дачыненні да брэсцкага блогера Сяргея Пятрухіна міліцыя распачала праверку ў межах артыкула 188 Крымінальнага кодэксу ("Паклёп"). Падрабязнасці справы ўдакладняюцца.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" праінфармаваў двух спецыяльных дакладчыкаў ААН аб "канвеерным правасуддзі" падчас разгляду адміністрацыйных справаў удзельнікаў мірных пратэстаў супраць паглыбленай інтэграцыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў снежні 2019 – студзені 2020 года. Як паведамляе юрыст "Вясны" Аляксей Лойка адпаведная інфармацыя была накіраваная спецдакладчыку ААН па пытанні аб незалежнасці суддзяў і адвакатаў, а таксама Спецдакладчыцы па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марын

Анлайн-сустрэча са спецдакладчыкам ААН па свабодзе мірных сходаў. Скрыншот зроблены Мэцью Джонсам (Human Rights House Foundation) 29 красавіка адбылася анлайн-сустрэча са спецыяльным дакладчыкам ААН па свабодзе мірных сходаў і асацыяцый Клеманам Ньялетсосі Вулем, арганізаваная Фондам Дамоў правоў чалавека.