- Катэгорыя: Вясна
"Мы вывучалі шмат варыянтаў. Але я прыйшоў пасля вывучэння ўсёй інфармацыі да такой высновы, што мы не можам адмяніць ні адно з гэтых мерапрыемстваў. Мы ніводнага мерапрыемства не адмяняем. Але, натуральна, з улікам абстаноўкі вельмі строга падыходзім да правядзення гэтых мерапрыемстваў. Нікога туды не цягнем і не заганяем. Я ўпэўнены, што і без таго, каб настойліва туды запрашаць, людзей будзе шмат", — заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пра парад Перамогі падчас гутаркі з прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам. У Беларусі масавыя мерапрыемствы да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай айчыннай вайне адмяняцца не будуць і пройдуць ужо ў найбліжэйшую суботу. Нягледзячы на заяву прэзідэнта Беларусі аб добраахвотнасці наведвання мерапрыемства, вядомы шматлікія факты, калі студэнтаў, выкладчыкаў, бюджэтнікаў і іншых настойліва просяць наведаць парад. Аб дзясятках такіх выпадках паведамляецца, напрыклад, у тэлеграм-канале "Беларусь галаўнога мозгу".
- Катэгорыя: Вясна
У Пінску восьмага траўня адбудзецца суд над удзельнікам “кармлення галубоў” – акцыі салідарнасці з экаактывістамі Берасця, паведамляе "Радыё Рацыя".
- Катэгорыя: Вясна
Паводле інфармацыі Дэпартамента выкананняў пакаранняў МУС, завершана рэалізацыя Закона Рэспублікі Беларусь "Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў". Па папярэдніх дадзеных амністыя закранула каля 9 тысяч чалавек, якія адбываюць пакаранне як у месцах пазбаўлення волі, так і ў папраўчых установах адкрытага тыпу.
- Катэгорыя: Вясна
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт падаў заяву ў міліцыю на заснавальніка папулярнага Telegram-канала «Отчислено» (66 тыс. падпісантаў).
- Катэгорыя: Вясна
Разгляд крамінальнай справы ў дачыненні актывіста Піліпа Шаўрова прызначаны на 18 траўня. Працэс будзе весці суддзя суду Цэнтральнага раёна Мінска Таццяна Акавітая.
- Катэгорыя: Вясна
Падрыхтавалі для вас чацвёрты выпуск праваабарончага падкаста "Вясна прыйдзе". Ён закране тэму Лячэбна-працоўных прафілакторыяў і людзей, у жыцці якіх узнікала такая пагроза. У Беларусі існуюць Лячэбна-працоўныя прафілакторыі — у гэтым наша краіна з’яўляецца нашчадкам Савецкага саюза. Ці сапраўды праца можа вылечыць ад алкагольнай залежнасці? І як увогуле лечаць у ЛПП? Ці падобны ЛПП на турмы і “зоны”, і чаму гэтую сістэму называюць “узаконеным рабствам”?
- Катэгорыя: Вясна
Журналісты ўсіх навінавых медыя павінны мець роўны і поўны доступ да грамадска значнай інфармацыі, а дзяржаве неабходна забяспечыць для СМІ розных формаў уласнасці роўныя ўмовы для доступу да бюджэтнага фінансавання на конкурснай аснове, размеркаванні частотнага рэсурсу і атрымання ліцэнзій.
- Катэгорыя: Вясна
У Рэчыцы ўпершыню вынеслі адміністрацыйныя арышты на судах, якія праходзілі праз відэаканферэнцыю, піша palesse.press. Новы спосаб разгляду справаў аб адміністрацыйных правапарушэннях выпрацавалі сумесна Упраўленне унутраных справаў Гомельскага аблвыканкама і Гомельскі абласны суд. Першыя разгляды прайшлі ў Рэчыцы.
- Катэгорыя: Вясна
ААН і АБСЕ апублікавалі сумесную дэкларацыю з рэкамендацыямі дзяржавам па забеспячэнні свабоды выказвання меркавання і правядзенні выбараў у эпоху лічбавых тэхналогій у сувязі з перыядам пандэміі каранавіруса COVID-19. У дэкларацыі Спецыяльнага дакладчыка ААН па пытанні аб заахвочванні і абароне права на свабоду меркаванняў і іх свабоднае выказванне і прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ гаворыцца, што дзяржавам варта ствараць нарматыўна-прававую і інстытуцыйную аснову, якая спрыяе развіццю свабодных, незалежных і плюралістычных СМІ, якія могуць прадастаўляць выбаршчыкам доступ да найбольш поўнай, дакладнай і надзейнай інфармацыі аб партыях, кандыдатах і выбарчым працэсе ў цэлым.
- Катэгорыя: Вясна
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), выступіла з заявай у абарону экалагічных актывістаў Аляксандра Кабанава, Дзмітрыя Андрасюка і Дзмітрыя Бекалюка, якіх 20 і 23 красавіка суд Ленінскага раёна Брэста прысудзіў да 15 сутак адміністрацыйнага арышту кожнага за ўдзел у акцыі пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода 12 красавіка. Абсерваторыя нагадвае, што Кабанаў, Андрасюк і Бекалюк не ўпершыню пераследуюцца за ўдзел у акцыях пратэсту супраць завода ў Брэсце, і што іх раней затрымлівалі і асуджалі да адміністрацыйных штрафаў.