Затрыманні пад час лекцыі рэдакцыі расійскага альманаха Moloko plus У сакавіку мінулага года ў Мінску была сарваная лекцыя рэдакцыі расійскага альманаха Moloko plus. Тады журналістаў выдання затрымалі на некалькі гадзін, а сам альманах канфіскавалі і адправілі на экспертызу на прадмет наяўнасці ў ім экстрэмізму.

Журналіст Зміцер Лупач. На журналіста-фрылансера з Глыбокага Змітра Лупача міліцыянты склалі чарговы пратакол. Гэтым разам адміністрацыйны пераслед распачаў Шаркаўшчынскі РАУС, паведамляе служба маніторынгу «Беларускай асацыяцыі журналістаў».

Алег Максімаў. Фота: "Гомельская вясна". Гамяльчук Алег Максімаў звярнуўся з індывідуальным паведамленнем у Камітэт па правах чалавека ААН на незаконнае змяшчэнне ў ЛПП (лячэбна – працоўны прафілакторый).

Як паведаміла на старонцы ў фэйсбуку журналістка "Новага Часу" Дзіяна Серадзюк, 11 лютага Мінскі гарадскі суд адмяніў пастанову суда Цэнтральнага раёна г. Мінска, якім актывіста Яўгена Батуру прызналі вінаватым у парушэнні ч. 3 артыкула 23.34 КаАП і аштрафавалі на 50 базавых велічыняў (1350 рублёў). Справа адпраўлена на новы разгляд іншаму суддзі суда Цэнтральнага раёна. 

Клуб ангельскай мовы пра правы чалавека запрашае далучацца, качаць веды пра правы чалавека і паляпшаць ангельскую мову!

Асамблея НДА і Цэнтар прававой трансфармацыі Lawtrend падрыхтавалі беларускамоўную і рускамоўную версіі агляду CSO Meter, які прысвечаны ўсебаковаму вывучэнню умоваў для грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

Іван Комар і Мікіта Емельянаў у судзе. Прысудам суда Савецкага раёна г. Мінска ад 12 лютага 2020 году анархісты Мікіта Емяльянаў і Іван Комар былі асуджаныя на сем гадоў пазбаўлення волі кожны за псаванне маёмасці ў грамадскіх месцах (арт. 341 КК), замах на наўмыснае пашкоджанне маёмасці і наўмыснае пашкоджанне маёмасці, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам (ч.1 арт. 14 ч. 2 артыкула 218 КК, ч. 2 артыкула 218 КК), незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, уражваючае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў (ч. 2 арт. 295-3 КК).

Акцыя супраць інтэграцыі ў Полацку 4 студзеня Маршрутку, дзе ехаў актывіст «Народнай Грамады» Яўген Вільскі, спынілі ноччу на трасе, каб скласці пратакол за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі.

Журналіста-фрылансера Змітра Лупача зноў выклікалі ў Глыбоцкі РАУС для складання новага пратакола паводле арт. 22.9 КаАП (Парушэнне заканадаўства аб СМІ) за супрацу з тэлеканалам “Белсат”, піша "Беларуская асацыяцыя журналістаў". Позву даслаў маёр міліцыі Сяргей Цырбан.

Кіраўнік МЗС Швейцарыі Іньяцыа Касіс. Фота: БелаПАН Як паведамляюць naviny.by, кіраўнік швейцарскага МЗС Іньяцыа Касіс па выніках перамоваў 13 лютага ў Мінску заявіў, што асабіста папрасіў прэзідэнта Беларусі адмяніць смяротнае пакаранне.