Кадр з відэа затрымання https://t.me/belamova/4989 Увечары шостага траўня каля гандлёвага цэнтру MILE на Далгінаўскім тракце АМАП і міліцыянты ў цывільным затрымалі 14 чалавек, якія прыехалі туды падтрымаць затрыманага блогера Сяргея Ціханоўскага. Яны хацелі сфарміраваць калону для аўтапрабегу па МКАД.

Тэлеграм-канал "Беларусь галаўнога мозга" апублікавала відэа затрымання.

Пазней жонка аднаго з затрыманых, Міраслава Мацкевіча, паведаміла, што ўсех затрыманых адвезлі ў РУУС Цэнтральнага раёна. Жанчына таксама была на стаянцы і бачыла, як падчас затрымання яе мужа білі. Па інфармацыі ад яе мужа, білі і астатніх затрыманых.

Затрыманнем кіраваў палкоўнік міліцыі. На ўсіх склалі пратаколы па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) ці 23.4 КаАП (непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі). Іх пакідаюць на ноч у ізалятары, як мяркуецца, да суда.

Верагодна разгляд адміністрацыйных спраў адбудзецца заўтра ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска.

Спіс затрыманых каля гандлёвага цэнтру MILE:

  • Мацкевіч Міраслаў
  • Ахрэмчук А. С.
  • Калінін Е. Г.
  • Калінін Д. Г.
  • Жураў С. А.
  • Старыкаў А. П.
  • Снярігоў Б. Е.
  • Сіняўскі Д. А.
  • Грабенчук В. М.
  • Урублеўскі В. Г. 
  • І яшчэ чатыры чалавекі.

Пятага траўня пад Магілёвам быў затрыманы папулярны youtube-блогер Сяргей Ціханоўскі. Яго адвезлі ў ізалятар часовага ўтрымання ў Магілёве. Затым, як мяркуецца, яго адвезлі ў Гомель, дзе ён зараз і знаходзіцца. Дакладная прычына затрымання невядома. Таксама ў гэты дзень быў затрыманы блогер Сяргей Пятрухін. Па апошняй інфармацыі, ён знаходзіцца ў ізалятары ў Брэсце. Дагэтуль невядома месцазнаходжанне блогера Уладзіміра Няронскага.

Падрабязна пра пераслед блогераў можна пачытаць тут:

Пераслед блогераў: Затрыманы Сяргей Ціханоўскі і Сяргей Пятрухін

Пасля двух дзён пераследу на дарогах Беларусі міліцыя затрымала youtube-блогера, аўтара канала “Страна для жизни” Сяргея Ціханоўскага. Гэта адбылося на кальцавой дарозе каля Магілёва.

Крыніца: У Мінску жорстка затрымалі 14 чалавек, якія хацелі падтрымаць Ціханоўскага