- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляецца на сайце naviny.by, у Еўрапарламенце занепакоеныя рэпрэсіямі ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве кіраўніка дэлегацыі ЕП па сувязях з Беларуссю Роберта Бедраня і дакладчыка ЕП па Беларусі Пятраса Аўштравічуса. "Перадвыбарная кампанія пачалася з агульнанацыянальных рэпрэсій супраць мірных дэманстрантаў і актывістаў грамадзянскай супольнасці, — адзначаецца ў заяве. — Напрыклад, дзясяткі людзей былі арыштаваныя па ўсёй краіне за тое, што яны наведвалі сходы відэаблогера Сяргея Ціханоўскага або пратэставалі супраць ягонага нядаўняга затрымання".
- Катэгорыя: Вясна
Як паведаміў назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Віктар Адзіночанка, 28 траўня на вуліцы Савецкай ў Гомелі адбыліся пікеты па збору за вылучэнне кандыдатамі ў прэзідэнты Андрэя Дзмітрыева, Святланы Ціханоўскай, Валерыя Цапкала і Віктара Бабарыкі.
- Катэгорыя: Вясна
Гарадзенскія праваабаронцы атрымалі адказ з гарвыканкаму на свой ліст пра тэхнічную памылку падчас відэатрансляцыі пасяджэння па фарміраванні раённай ТВК. Праваабаронцы Віктар Сазонаў, Раман Юргель, Андрэй Коця і Святлана Рудкоўская звярталі ўвагу чыноўнікаў на тое, што відэатрансляцыя 19 траўня пасяджэння па пытанні стварэння Ленінскай і Кастрычніцкай раённых камісій па выбарах не адпавядала патрэбным крытэрам. Тады прамая трансляцыя рэзка перапынілася праз 42 хвіліны, напэўна па тэхнічных прычынах, і больш не аднаўлялася, і нават у запісе не паўтаралася. Таму цяжка было адсачыць канцоўку пасяджэння па фарміраванню камісій.
- Катэгорыя: Вясна
Згодна з дадзенымі Цэнтральнай выбарчай камісіі некаторыя патэнцыйныя кандыдаты ў прэзыдэнты ўжо пачалі расходаваць сродкі на выбарчую кампанію. Больш за ўсё выдаткаваў на выбарчую кампанію вылучэнец экс-кіраўнік "Белгазпрамбанка" Віктар Бабарыка — больш за 23 тысячаў беларускіх рублёў.
- Катэгорыя: Вясна
Актывіста Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі з Міёраў Сяргея Васільева суд Міёрскага раёна пастанавіў аштрафаваць за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве на суму 135 рублёў. Судовае пасяджэнне адбылося 28 траўня.
- Катэгорыя: Вясна
На жыхарку Жлобіна Маўлюду Цыдранкову складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэння нібыта за ўдзел у антыпарадзе 9 траўня ў Бабруйску. У той дзень прыхільнікі блогера Сяргея Ціханоўскага сабраліся там, каб правесці сустрэчу.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Ленінскага раёна Берасця 28 траўня разглядаў адміністрацыйную справу сабра прафсаюза РЭП Аляксандра Куцанка.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" запускае серыю публікацый аб распаўсюдзе каранавіруснай інфекцыі COVID-19 у закрытых установах краіны. У сферы ўвагі праваабаронцаў – становішча людзей у месцах пазбаўлення волі, установах для людзей з інваліднасцю, дамах-інтэрнатах для пажылых, бездапаможных і бяздомных.
- Катэгорыя: Вясна
У Гомелі дагэтуль працягваецца пераслед удзельнікаў акцыі салідарнасці з Сяргеем Ціханоўскім, якая прайшла 7 траўня ў цэнтры горада і скончылася масавымі затрыманнямі.