- Катэгорыя: Вясна
На чацвёрты дзень збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты стала вядома, што ініцыятыўная група Аляксандра Лукашэнкі сабрала ўжо 200 тысяч подпісаў пры 100 тысячах неабходных. Пры гэтым ніводнага пікета па збору подпісаў за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі па краіне заўважана не было. Затое ў тэлеграм-каналах з'явіліся дзесяткі паведамлянняў ад беларусаў пра тое, як іх прымушаюць ставіць подпіс за вылучэнне дзеючага прэзідэнта кандыдатам. Пра факты выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу пры зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам Аляксандра Лукашэнкі паведамляюць і кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». Больш за ўсё паведамленняў пра факты прымуса і ціску прыходзіць са сталічных установаў адукацыі розных узроўняў.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе Радыё Свабода, 27 траўня каманда патэнцыйнай кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай правяла ў Магілёве пікет па збору подпісаў у падтрымку вылучэнкі — самы масавы ад 1994 году, калі ў Беларусі быў уведзены інстытут прэзідэнцтва. Пікет яе прыхільнікі разгарнулі насупраць гарвыканкаму.
- Катэгорыя: Вясна
Гамяльчук Алег Левянец, які ўваходзіць у ініцыятыўную групу "кандыдата пратэсту" Уладзіміра Няпомняшчых, атрымаў сваё пасведчанне, дзе прозвішча напісана па-беларуску, а імя і імя па бацьку – па-руску. Пра гэта паведамляе "Гомельская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
З 19 красавіка ў Беларусі пачаўся збор подпісаў за вылучэнне прэтэндэнтаў ў кандыдаты на прэзідэнта Беларусі. ЦВК зарэгістравала 15 ініцыятыўных груп. З’явіліся першыя пікеты па зборы подпісаў на вуліцах Берасця, паведамляе "Берасцейская Вясна". 24 траўня побач з кінатэатрам “Беларусь” ініцыятыўная група кіраўніка "Руху за Свабоду" Юрася Губарэвіча збірала подпісы берасцейцаў. ЦВК зарэгістравала ягоную ініцыятыўную пад №14. Прэтэндэнт наведаў плошчу, дзе сабраліся праціўнікі завода АКБ. Назіральніку ад БХК патлумачыў, што адзінае, што магло зашкодзіць у зборы подпісаў, гэта дождж, які хутка скончыўся, і адміністрацыя кінатэатра, якой не спадабалася, што сябры пікету схавалісь ад дажджу на прыступках кінатэатра. Але ўсё вырашылася станоўча. Збіраць жа подпісы па хатах ініцыятыўная група Губарэвіча не будзе праз пандэмію каронавіруса.
- Катэгорыя: Вясна
Журналіст і праваабаронца "Магілёўскай вясны" Аляксандр Буракоў, які адбыў 10 сутак у магілёўскім ІЧУ, падаў скаргу на ўмовы ўтрымання. Нават пасля рамонту гэтую ўстанову можна прыраўняць да камеры катаванняў, піша mspring.online.
- Катэгорыя: Вясна
У Цэнтральнай выбарчай камісіі разглядзелі скаргу назіральніка кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” з Віцебску Леаніда Свеціка.
- Катэгорыя: Вясна
Цэнтральная выбарчая камісія апублікавала абноўлены спіс выбарчых рахункаў патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты. Па стане на 27 траўня ў спісе шэсць рахункаў, піша "Радыё Свабода". Пазней пасля публікацыі з'явілася інфармацыя, што выбарчы рахунак таксама адкрыў Сяргей Чэрачань.
- Катэгорыя: Вясна
“Праваабаронцы за свабодныя выбары” прааналізавалі склад тэрытарыяльных выбарчых камісій па Магілёўскай вобласці. Усяго ў рэгіёне было створана 26 выбарчых камісій. У кожную камісію было ўключана максімальная колькасць членаў – 13 чалавек, хаця выбарачнае заканадаўства прадугледжавае “вілку” – ад 9 да 13 членаў. Агулам – 338 чалавек.
- Катэгорыя: Вясна
Цэнтральная выбарчая камісія апублікавала абноўлены спіс выбарчых рахункаў патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты. Па стане на 27 траўня ў спісе шэсць рахункаў, піша "Радыё Свабода". Пазней пасля публікацыі з'явілася інфармацыя, што выбарчы рахунак таксама адкрыў Сяргей Чэрачань.
- Катэгорыя: Вясна
Цэнтральная выбарчая камісія апублікавала абноўлены спіс выбарчых рахункаў патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты. Па стане на 27 траўня ў спісе шэсць рахункаў, піша "Радыё Свабода".