Ілюстрацыйнае фота У Мінску 19 чэрвеня праходзіць каля 20 судоў па адміністрацыйных справах па артыкуле 23.34 КаАП – за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. А фактычна судзяць тых, хто прыходзіў на акцыі падчас нядзельных збораў подпісаў за альтэрнатыўных вылучэнцаў у кандыдаты каля Камароўскага рынку. 

Каго чакае суд?

Суд Партызанскага раёна:

  • 09.00. Разгляд адміністрацыйнай справы па арт. 23.34 КаАП у дачыненні да Ігара Барысава.

Справу разглядае суддзя Наталля Дзядкова. Абаронца Барысама кажа, што суд мае палітычны характар, а ў самой справе шмат памылак, у прыватнасці ў пратаколе. Так, Барысаў увогуле не бачыў пратакол, не падпісваў яго, месца здзяйснення правапарушэння ўказана памылкова. Таксама абаронца адзначае, што ў матэрыялах справы рапарты сведкаў абсалютна ідэнтычныя. Барысаў хадайнічаў аб адводзе суддзі праз недавер ёй.  Адвод не задаволены, але задаволена хадайніцтва аб азнаямленні з копіяй пратакола. Сам Барысаў сувярджае, што ў мітынгу не ўдзельнічаў, а проста раздаваў флаеры. 

  • 10.00. Разгляд адміністрацыйнай справы Святланы Каваленка за ўдзел у пікеце 7 чэрвеня. 

Суд Першамайскага раёна:

  • Леаніда Кулакова будуць судзіць у 09.40 за ўдзел у пікеце каля Камароўскага рынку 30 траўня.
  • У 09.10 у гэтым жа судзе адбудзецца разгляд справы Маі Навумавай (23.34 КаАП, удзел у пікеце каля Камароўкі 31 траўня).
  • У 10.00 разгляд адміністрацыйнай справы па арт. 23.34 КаАП Юрася Губарэвіча.
  • 10.00. Адбудзецца разгляд справы Галіны Лагацкай.

Суд Ленінскага раёна:

  • У 10.00 прызначаны разгляд справы Марыны Адамовіч па ч. 3 арт. 23.34 КаАП.

Справу разглядае суддзя Т. Шоцік.

  • 10.00. Разгляд адміністрацыйнай справы паводле ч. 3 арт. 23. 34 КаАП у дачыненні да Анжалікі Жэлезняковай.
  • 10.00. Разгляд новай адміністрацыйнай справы па арт. 23.34 КаАП у дачыненні да Арцёма Бабка за ўдзел у акцыях падчас збора подпісаў 31 траўня і 7 чэрвеня.

Суд Кастрычніцкага раёна:

  • 10.00. Разгляд новай адміністрацыйнай справы па арт. 23.34 КаАП блогера Эдуарда Пальчыса.

Разглядае справу суддзя Алена Жывіца. Блогер на пасяджэнне не прыйшоў, справа разглядаецца без яго. У пратаколе значыцца, што ён выкрыкваў лозунгі "Сыходзь!", "Жыве Беларусь!"

Таксама гэта суддзя будзе разглядауь справу Яна Грыба (11.00).

  • 10.00. Разгляд адміністрацыйнай справы па ч.3 арт. 23.34 КаАП у дачыненні да Галіны Жукоўскай.

Разглядае справу суддзя Аксана Няборская.

  • 10.00. Разгляд адміністратыўнай справы па ч. 3 арт. 23. 34 Каап у дачыненні да Віктара Кавалькова. Разглядае справу суддзя Лаўрыновіч.

Суд Цэнтральнага раёна:

  • 10.00. Разгляд адміністрацыйнай справы па арт. 23.34 КаАП у дачыненні да Дзмітрыя Кудраўца.

Суд Маскоўскага раёна: 

  • 10.00. Разгляд адміністрацыйнай справы па ч. 3 арт. 23.34 КаАП у дачыненні да Аланы Гебрэмарыям.
  • 11.00. Разгляд адміністрацыйнай справы па ч. 3 арт. 23.34 КаАП у дачыненні да Міхаіла Варанцова.

Суд Фрунзенскага раёна:

  • Прызначаны разгляд яшчэ аднаго адміністрацыйнага пратакола ў дачыненні да Мікалая Маслоўскага.

Суд Заводскага раёна:

  • 10.00. Разгляд адміністрацыйнай справы па арт. 23.34 КаАП у дачыненні да Віталя Савіча.

Суд Савецкага раёна:

  • 10.00. Разгляд адміністрацыйнай справы паводле арт 23.34 КаАП у дачыненні да Евы Сапрыгінай.

Крыніца: У Мінску масава судзяць удзельнікаў пікетаў каля Камароўкі