- Катэгорыя: Вясна
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International запусціла акцыю тэрміновай дапамогі па вызваленні вязня сумлення сустаршыні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Паўла Севярынца, які адбывае адміністрацыйны арышт з 7 чэрвеня. На волю ён павінен выйсці толькі ў верасні. Акрамя таго, Amnesty International звярнулася да ўладаў Беларусі з заклікам неадкладна спыніць эскалацыю нападаў на правы чалавека, вызваліць усіх, хто ўтрымліваецца пад вартай выключна за мірнае карыстанне правамі, а таксама прыцягнуць да адказнасці ўсіх вінаватых у парушэннях правоў чалавека.
- Катэгорыя: Вясна
Беларусь набрала адмоўную колькасць балаў і заняла апошняе месца ў "індэксе забароны катаванняў", які разлічылі праваабарончыя НДА для васьмі краін-удзельніц АБСЕ, паведамляе РБК.
- Катэгорыя: Вясна
Напярэдадні святкавання Дня незалежнасці МУС звярнуўся з папярэджаннем да грамадзянаў у сувязі з магчымымі несанкцыянаванымі мерапрыемствамі 3 ліпеня, паведамляюць naviny.by.
- Катэгорыя: Вясна
Днём 3 ліпеня на выхадзе з дому супрацоўнікі міліцыі чакалі актывістку з Гомеля Алену Давыдаву.
- Катэгорыя: Вясна
Мінская абласная камісія па выбарах прэзідэнта 2 ліпеня правяла паседжанне, на якім устанаўлівалася колькасць выбаршчыкаў па Мінскай вобласці, якія паставілі подпісы ў падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты. На паседжанні прысутнічаў назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Аляксей Лойка. Колькі подпісаў вылучэнцаў прайшлі па Мінскай вобласці?
- Катэгорыя: Вясна
Прэтэндэнта ў прэзыдэнты Беларусі Віктара Бабарыку абвінавачваюць у адмываньні грошай, ухіленні ад сплаты падаткаў і даванні хабару, паведамляе "Радыё Свабода".
- Катэгорыя: Вясна
Апублікаваны даклад "Маніторынг права на свабоду сходаў у Беларусі ў 2019 годзе", сумесна падрыхтаваны Еўрапейскім цэнтрам некамерцыйнага права ECNL, Праваабарончым цэнтрам "Вясна", Беларускім Хельсінкскім камітэтам і праваабарончай арганізацыяй Human Constanta.
- Катэгорыя: Вясна
Па дадзеных праваабаронцаў "Вясны", з пачатку бягучай выбарчай кампаніі 125 чалавек атрымалі агулам 1800 сутак арышту па адміністрацыйных артыкулах, выкарыстаных у мэтах палітычнага пераследу. 246 чалавек атрымалі штрафы агульным памерам амаль у 190000 рублёў. Праваабаронцам вядома як мінімум пра 680 выпадкаў адвольных затрыманняў, якія адбыліся ў перыяд з 6 траўня па 23 чэрвеня. Суды над удзельнікамі перадвыбарчых пікетаў і акцый салідарнасці дагэтуль не спыняюцца. Другога ліпеня яны праходзяць у Гродне і Жлобіне.