- Катэгорыя: Вясна
На пачатку ліпеня апублікаваны вынік першага вымярэння індэкса забароны катаванняў у краінах АБСЕ, які быў ініцыяваны Працоўнай групай па барацьбе з катаваннямі Платформы "Грамадзянская салідарнасць"*.
- Катэгорыя: Вясна
У Оршы працягваюцца рэпрэсіі супраць удзельнікаў "Ланцуга салідарнасці", які прайшоў у горадзе 19 чэрвеня.
- Катэгорыя: Вясна
Міжнародная Федэрацыя за Правы Чалавека (FIDH) звярнулася ў Камісію па пытаннях памілавання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь з просьбай запрасіць віцэ-прэзідэнта і праваабаронцу Валянціна Стэфановіча на пасяджэнне па разглядзе хадайніцтва аб памілаванні асуджаных на смерць братоў Іллі і Станіслава Косцевых.
- Катэгорыя: Вясна
Гарадзенскія назіральнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" прааналізавалі працэс утварэння і склад участковых выбарчых камісій. Насельніцтва Гарадзенскай вобласці працягвае скарачацца. Так, па дадзеных перапісу 2020 года яно складае 1 026 800 чалавек (у 2015 годзе – 1 052 588). Апошнія гады колькасць памерлых на Гарадзеншчыне перавышае колькасць народжаных. Таму і зменшылася колькасць выбаршчыкаў і участкаў для галасавання да 656 (у 2015 годзе іх было 692). Суадносна зменшылася і колькасць сябраў учасковых камісій да 7576 (у 2015 годзе было 8164).
- Катэгорыя: Вясна
Беларускі нацыянальны моладзевы савет РАДА афіцыйна далучыўся да кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі". З 1994 года ў Беларусі да смяротнага пакарання прыгавораны больш за 300 чалавек, сярэдні ўзрост пакараных складае 32 гады. Па дадзеных даступнай статыстыкі, каля паловы пакараных - маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 31 гадоў.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончай супольнасці Беларусі стала вядома, што 1 ліпеня 2020 г. супрацоўнікамі ДФР КДК была затрыманая сябра ініцыятыўнай групы і асабістая памочніца В. Бабарыкі – Алена Карагачава. Паводле атрыманых звестак А. Карагачава абвінавачваецца па ч.2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты сумы падаткаў і збораў, што пацягнула шкоду ў асабліва буйным памеры). Яна змешчаная пад варту ў СІЗА КГБ.
- Катэгорыя: Вясна
Па дадзеных Цэнтрвыбаркама, у склад 5 723 участковых камісій на прэзідэнцкіх выбарах-2020 увайшлі 63 347 членаў. На гэтых выбарах асераднёны партрэт сябра ўчастковай камісіі, які будзе лічыць галасы выбаршчыкаў, мала чым адрозніваецца ад папярэдніх выбарчых кампаній — гэта жанчына старэйшыя за 30, вылучаная ад праўладных грамадскіх аб'яднанняў (БРСМ, Белая Русь, Беларускі саюз жанчын). Чаму менавіта жанчына — давайце разбірацца.
- Катэгорыя: Вясна
Гамяльчанка Алена Давыдава зрабіла гэта на знак пратэсту супраць свайго незаконнага затрымання раніцою 3 ліпеня супрацоўнікамі Навабеліцкага РАУСу. Яна выйшла са свайго дому каб патрапіць на акцыю “3%” на цэнтральным пляжы ў 12.00. Па дарозе да прыпынку яе затрымалі супрацоўнікі міліцыі і адвезлі ў аддзяленне.
- Катэгорыя: Вясна
Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». Высновы