- Катэгорыя: Вясна
Аператара "Краіны для жыцця", фігуранта справы па ч. 1 арт. 342 КК Арцёма Сакава, які зараз знаходзіцца ў СІЗА-1 у Мінску, змясцілі на пяць дзён у карцар, а таксама яму прысудзілі новыя “суткі” адміністрацыйнага арышту.
- Катэгорыя: Вясна
Назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Аляксей Лойка на адным з паседжанняў Фрунзенскага выбаркама Мінска звярнуў увагу, на тое, што старшыня камісіі Аляксандр Хіжняк паказаў сваім калегам на неабходнасць пастаяннага дзяжурства ў сувязі са шматлікімі зваротамі грамадзян, у тым ліку па адкліканні свайго подпісу, пастаўленай у падтрымку асобы, якая вылучаецца ў кандыдаты. Аляксей Лойка звярнуўся ў Фрунзенскі выбаркам з просьбай даць звесткі аб колькасці такіх зваротаў і ў чыю падтрымку ставіліся такія подпісы.
- Катэгорыя: Вясна
7 ліпеня спаўняецца 20 гадоў з моманту знікнення пры нявысветленых абставінах журналіста Дзмітрыя Завадскага.
- Катэгорыя: Вясна
Актывіст АГП Мікалай Маслоўскі днямі выйшаў на волю пасьля 15 сутак адміністрацыйнага арышту за тое, што вёў стрым са збору подпісаў каля Камароўскага рынку, паведамляе Радыё "Свабода".
- Катэгорыя: Вясна
Ужо месяц актывістка Вольга Нікалайчык знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна. Яе затрымалі на пікеце па зборы подпісаў на Камароўцы, далі суткі за ўдзел у "несанкцыянаванай акцыі", потым былі яшчэ суды-разам 58 сутак арышту, 17 з іх Вольга правяла ў карцэры - бетонным памяшканні 3 на 2 метры, дзе не было нават вады. У актывісткі забралі акуляры і лекі.
- Катэгорыя: Вясна
Тэма выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прысутнічае практычна на ўсіх інфармацыйных сайтах горада над Бугам. Між тым, просты аналіз публікацый сведчыць аб розных падыходах у асвятленні сёлетняй электаральнай кампаніі. Сайт Брэсцкай абласной газеты “Заря” практычна штодня змяшчае матэрыялы выбарчай тэматыкі, пераважна карыстаючыся інфармацыяй дзяржаўнага агенцтва БЕЛТА. Аднак час ад часу тут друкуюцца ўласныя матэрыялы і нават "вострыя" памфлеты, як напрыклад матэрыял пра масавае непрызнанне сабраных подпісаў несапраўднымі – “А праблема та дутая”.
- Катэгорыя: Вясна
Шостага ліпеня ў Магілёве, Маладзечне і Гродне прайшлі суды над затрыманымі трэцяга ліпеня падчас святкавання Дня незалежнасці. Тры чалавекі ўсе выходныя правялі ў ізалятарах у чаканні судовых пасяджэнняў. Глеба Будкова затрымалі каля 16 гадзін дня 3 ліпеня каля ГЦ «Атрыум», паведамляе mspring.online. Cябар Будкова паведаміў праваабаронцам «Магілёўскай вясны», што падставай для затрымання стаў бел-чырвона-белы сцяг, які малады чалавек навязаў на сваіх плячах. На Будкова склалі пратакол за арганізацыю несанкцыянаванага масавага мерапрыемства (ч. 2 арт. 23.34 КаАП) і трое сутак пратрымалі ў ізалятары часовага ўтрымання.
- Катэгорыя: Вясна
Яшчэ 21 траўня доўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Праваабронцы за свабодныя выбары” Павел Левінаў звяртаўся ў пракуратуру г. Віцебска на парушэнне прынцыпу галоснасці і адкрытасці пры фарміраванні раённых камісій па выбарах прэзідэнта ў горадзе. Назіральніх хацеў прысутнічаць на пасяджэнні прэзідыўма Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў і Віцебскага гарвыканкама 19 траўня, на якім павінны былі быць сфармаваныя раёныя камісіі. Пры гэтым ў Паўла Левінава быў ліст ад РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” аб накіраванні яго на дадзенае паседжанне.
- Катэгорыя: Вясна
У Віцебску шостага ліпеня затрымалі каардынатара Беларускага нацыянальнага кангрэсу па вобласці, сябра "Народнай грамады" Уладзіміра Кійко. На яго склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэння па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).
- Катэгорыя: Вясна
Сёлетняя выбарчая кампанія азмрочылася яшчэ адным фактарам – рэзкім скарачэннем месцаў для агітацыі ў параўнанні з мінулымі выбарчымі кампаніямі. Месцы, вызначаныя па Беларусі для правядзення агітацыйных масавых мерапрыемстваў або непрыдатныя для такіх мэтаў, або маланаведвальныя выбаршчыкамі. У асноўным, гэта паркі, скверы і іншыя месцы адпачынку, некаторыя з іх знаходзяцца ў дрэннай транспартнай даступнасці, да іх цяжка дабірацца, асабліва выбаршчыкам старэйшага ўзросту і людзям з інваліднасцю. Як наогул склалася сітуацыя з вызначанымі ўладамі месцамі для правядзення агітацыйных масавых мерапрыемстваў па Беларусі на выбарах-2020 – чытайце ў нашым матэрыяле. Як адзначаюць эксперты кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», калі падчас выбараў Прэзідэнта 2015 года пры прыняцці рашэнняў аб месцах для правядзення агітацыйных сходаў органы мясцовай улады дзейнічалі па прынцыпу "масавыя мерапрыемствы для мэтаў перадвыбарчай агітацыі дазволена проводзіць там, дзе гэта не забаронена", то цяпер – "масавыя мерапрыемствы забаронена праводзіць паўсюль, акрамя аднаго-двух самых нязручных месцаў".