- Катэгорыя: Вясна
Рэжысерка і актывістка Вольга Нікалайчык сёмага ліпеня выйшла з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў. Там яна адседзела 30 сутак, 22 з якіх — у штрафным ізалятары. Агулам цягам апошніх двух месяцаў Нікалайчык атрымала 58 сутак рашэннямі чатырох судоў – 13 сутак за удзел у стрыме з Ціханоўскім, а астатнія 45 —за удзел у пікетах па збору подпісаў за альтэрнатыўных кандыдатаў. Актывістка заўважыла, што “адсочваць” яе з мэтай затрымання пачалі яшчэ 31 траўня, калі ў Мінску каля Камароўскага рынку праводзіўся шэраг пікетаў.
- Катэгорыя: Вясна
МУС распаўсюдзіла відэа, на якім мужчына плача і абяцае не рабіць нічога супрацьпраўнага. "Радыё Свабода" пагаварыла з Аляксандрам Новікам, якога аштрафавалі за фота аўтазака па арт. 23.4 КаАП, і юрыстам Праваабарончага цэнтра "Вясна" Валянцінам Стэфановічам. «Нуль трэцяга нуль сёмага я здымаў супрацоўнікаў у парку проста па дурасці. Для таго каб проста хайпануцца ў гэтым тэлеграме. Я ў далейшым абяцаю, што я больш ніколі не буду нічога рабіць супрацьзаконнага і супрацьпраўнага», — плача на відэа мужчына.
- Катэгорыя: Вясна
У 7 гадзін раніцы 8 ліпеня ў двор, дзе пражываюць актывісты Дзмітрый і Наста Паліенкі, увайшлі некалькі супрацоўнікаў міліцыі з Маскоўскага РУУС. Усе чацвёра былі ў цывільнай вопратцы. Яны прапанавалі актывісту “выйсці і пагаварыць”. Пра мэты размовы нічога не паведамлялі.
- Катэгорыя: Вясна
Валянцін Стэфановіч прыняў удзел у пасяджэнні Падкамітэта па правах чалавека Еўрапейскага парламента па сітуацыі ў Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
Парламенцкая асамблея АБСЕ не зможа накіраваць назіральнікаў на прэзідэнцкія выбары ў Беларусь, паведаміў TUT.BY кіраўнік камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Кастрычніцкага раёна горада Віцебска пакараў Уладзіміра Кійко арыштам у 10 сутак. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал “Репрессии в Беларуси&Защита и Солидарность”.
- Катэгорыя: Вясна
Прапановы аб павышэнні празрыстасці выбарчага працэсу накіраваныя ў ЦВК РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" у межах кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”. Зыходзячы з вопыту нацыянальнага і міжнароднага назірання і абапіраючыся на ацэнкі выкладзеныя ў Выніковай справаздачы місіі БДІПЧ АБСЕ, прадстаўнікі кампаніі вылучылі чатыры асноўныя прапановы, якія б маглі істотна павысіць празрыстасць выбарчага працэсу ў Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцам “Вясны” стала вядома, што берасцейскаму блогеру Сяргею Пятрухіну прад’яўлена абвінавачванне па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу – 342, 369 і 391.
- Катэгорыя: Вясна
12 жніўня сьледчая Тацьцяна Касынкіна прад’явіла мне абвінавачваньне. Перад абедам адчынілася “кармушка”, і дзяжурны кантралёр выгукнуў: “Бяляцкі, рыхтуемся на выхад да сьледчага!”