Затрыманых па крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Сяргея Лук’янава і Алену Колікаву вызвалілі ў ізалятара часовага ўтрымання ў Мінску пад падпіску аб нявыездзе.
Вядома, што абодвум затрыманым не былі прад’яўлены абвінавачванні, яны застаюцца з статусе падазраваных па крымінальнай справе.
На дадзены момант у ізалятары працягвае знаходзіцца Сяргей Коршун, які, як і Колікава з Лук’янавым, быў затрыманы 21 чэрвеня. Вядома, што ўзбуджаная супраць іх крымінальная справа звязана з падзеямі 29 траўня ў Гродна. Таксама Коршун, Колікава і Лук’янаў былі ўдзельнікамі тэлеграм-канала “Армія з народам”.
За што пераследуюць падпісчыкаў тэлеграм-канала "Армія з народам"?
На дадзены момант 19 чалавек знаходзяцца пад вартай у межах крымінальных спраў па арт. 342 КК РБ, звязаных з інцыдэнтам у Гродне (так званая "справа Ціханоўскага"). Гэта блогеры Сяргей Ціханоўскі, Уладзімір Няронскі, Сяргей Пятрухін, Аляксандр Кабанаў, Уладзімір Цыгановіч, Зміцер Казлоў, Ігар Лосік, затрыманыя пасля інцыдэнту ў Гродне Зміцер Фурманаў, Вяргілій Ушак, Арцём Сакаў, Аляксандр Арановіч, Уладзімір Навумік, Васіль Баброўскі, Яўген Разнічэнка, Уладзімір Кніга, Андрэй Новікаў, палітык Мікалай Статкевіч, Сяргей Спарыш, Дзмітрый Папоў.
Крыніца: Затрыманых па арт. 342 КК РБ Лук'янава і Колікаву вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе