- Катэгорыя: Вясна
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка звярнуўся да пракурора горада з заявай на непрапарцыйнае ўжыванне фізічнай сілы, зброі і спецыяльных сродкаў, катаванняў і жорсткага, бесчалавечнага абыходжання супрацоўнікамі сілавых ведамстваў да затрыманых удзельнікаў мірных акцый пратэсту.
- Катэгорыя: Вясна
Сустрэча парламентарыяў з прадстаўнікамі праваабарончых беларускіх арганізацый адбылася ў Палаце прадстаўнікоў 14 авуста.
- Катэгорыя: Вясна
У Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнулася дзяўчына затрыманага ў Менску Андрэя Пазняка Марына.
- Катэгорыя: Вясна
14 жніўня Еўрадэпутаты павінны былі прыляцець у Беларусь, на заўтра былі запланаваныя сустрэчы з журналістамі, якія асвятляюць акцыі пратэсту. Але палітыкаў не пусцілі ў Беларусь. Аднаго з іх не ўпусцілі ў краіну без тлумачэння прычын, а другога ў Вільні не зарэгістравалі на рэйс у Менск, паведамляе Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".
- Катэгорыя: Вясна
Пасля масавых ужо вызваленняў з ЦІП на Акрэсціна і СІЗА ў Жодзіна ў рэдакцыю TUT.BY пішуць чытачы (і іх сваякі), якія хочуць прайсці агляд і атрымаць заключэнне аб цяжкасці цялесных пашкоджанняў. Але трапляюць яны ў замкнёнае кола: для таго, каб яго атрымаць, неабходна звярнуцца ў органы крымінальнага пераследу з пашпартам, атрымаць пастанову і толькі потым звярнуцца ў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз. Пашпарты, тлумачаць чытачы, адным дагэтуль не вярнулі, іншыя не хочуць так хутка зноў сустракацца з праваахоўнікамі.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў (OMST) рапачалі кампанію па дакументаванні выпадкаў катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання ў дачыненні да ўдзельнікаў пратэстных выступленняў. якія адбыліся ў Мінску з 9 па 13 жніўня.
- Катэгорыя: Вясна
Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Іаана Казана-Вішнявецкі выказала сур'ёзную занепакоенасць у сувязі з паведамленнямі аб катаваннях і іншых формах жорсткага абыходжання са зняволенымі, у тым ліку непаўналетнімі, якія паступілі пасля выбараў 9 жніўня, а таксама пасля вызвалення вялікай колькасці зняволеных ноччу 13 жніўня. Аб гэтым паведамляецца на сайце ААН у Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
Затрыманых на пратэстных акцыях і збітых у аўтазаках і засценках ІЧУ людзей сталі масава выпускаць на волю. Праваабаронцы "Вясны" сабралі інфармацыю аб тым, куды можна звярнуцца за дапамогай, каб аднавіць свае правы.