- Катэгорыя: Вясна
У панядзелак, 9 лістапада, суды ў Мінску і іншых гарадах разглядаюць адміністрацыйныя справы удзельнікаў мірных акцый пратэста і тых, каго затрымлівалі кропкава ў мінулыя выходныя і раней.
- Катэгорыя: Вясна
У нядзелю восьмага лістапада ў Беларусі працягваюцца затрыманні на мірных акцыях пратэсту. Першыя кропкавыя затрыманні ў Мінску пачаліся ўжо ў 12 гадзін.
- Катэгорыя: Вясна
У суботу сёмага лістапада ў Беларусі працягваецца пераслед людзей па палітычных матывах. Праваабаронцы "Вясны" кожны дзень збіраюць факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску па палітычных матывах.
- Катэгорыя: Вясна
Міжнародная праваабарончая арганізацыя PEN International выступіла з заявай у знак салідарнасці з дзеячамі культуры ў Беларусі, якія зазнаюць перслед. ПЭН заклікае вызваліць усіх затрыманых за мірныя пратэсты і спыніць іх пераслед. Міжнародны ПЭН-клуб шакаваны няспынным пераследам пісьменнікаў і творчых дзеячаў, якія выходзяць на мірныя акцыі пратэсту і салідарнасці, абараняючы асноўныя грамадскія правы і свабоды, парушэнне якіх асабліва абвастрылася ў поствыбарчы перыяд. Міжнародны ПЭН заклікае вызваліць усіх, хто быў арыштаваны за ажыццяўленне свайго права на мірны пратэст, а таксама пакласці канец фізічным нападам на грамадзян, нязгодных з пазіцыяй уладаў.
- Катэгорыя: Вясна
Грамадская прыёмная Праваабарончага цэнтра "Вясна" ў Мінску ўжо тры месяцы працуе па новым графіку: кожны дзень, без выхадных і святаў, з 9.00 да 21.00 (а часам і даўжэй), а ў дні масавых затрыманняў - і да 5-й раніцы. Юрысты прыёмнай падрыхтавалі справаздачу аб праведзенай працы за гэты перыяд. Са жніўня да лістапада 2020 года грамадская прыёмная ПЦ "Вясна" ў Мінску прыняла больш за 8000 зваротаў.
- Катэгорыя: Вясна
Паступаюць звесткі аб першых адмовах ва ўзбуджэнні крымінальных спраў па фактах катаванняў і жорсткага бесчалавечага абыходжання, пастановы выносяцца па выніках праверкі зваротаў ахвяр. Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка каментуе, што не так з падобнымі апавяшчэннямі і якія механізмы можна задзейнічаць пасля іх атрымання.
- Катэгорыя: Вясна
Пятага лістапада, за адзін дзень у судзе Жабінскага раёна была разгледжаная крымінальная справа 17-гадовага Елісея Кузняцова, які абвінавачваўся ў тым, што кінуў бутэльку з гаручай сумессю ў міліцэйскую машыну.
- Катэгорыя: Вясна
У пятніцу шостага лістапада ў Беларусі працягваецца пераслед людзей па палітычных матывах.
- Катэгорыя: Вясна
Актывіста анархісцкага руху з Баранавічаў Іллю Сянько пасля выбараў за ўдзел у пратэстных акцыях арыштоўваюць на 15 сутак ўжо трэці раз. Цяпер у ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна 21-гадовы хлопец адбывае чарговыя "суткі". Там Іллі пацвердзілі станоўчы тэст на COVID-19. Але замест таго, што адправіць хлопца на лячэнне, яго перавялі ў адзіночную камеру, дзе ён працягвае адбываць 15-сутачны арышт. Родныя Іллі не могуць дамагчыся інфармацыі аб яго стане здароўя, а таксама асцерагаюцца, што ў яго можа развівацца пнеўманія з-за адсутнасці лячэння. Родныя хлопца распавялі "Вясне", як Іллю асудзілі на чарговы 15 сутак і як яму ў ІЧУ дыягнаставалі COVID-19. Ілля Сянько быў затрыманы з чатырма іншымі таварышамі 23 кастрычніка. Яго абвінавачвалі па ч. 3 арт 23.34 КаАП за ўдзел у мітынгу 18 кастрычніка. Па пратаколе, ён выкрыкваў лозунгі і махаў бчб-сцягам. Але, як распавядаюць родныя хлопца, у гэты час ён знаходзіўся ў іншым горадзе. На судзе гэта пацвердзілі два сведкі.
- Катэгорыя: Вясна
Выйшаў даклад дакладчыка АБСЕ, падрыхтаваны ў рамках Маскоўскага механізму ў сувязі з парушэннямі правоў чалавека ў кантэксце прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Нагадаем, што 17 верасня ў сувязі з паведамленнямі аб парушэннях правоў чалавека да, падчас і пасля прэзідэнцкіх выбараў 17 дзяржавамі-ўдзельніцамі АБСЕ быў уведзены ў дзеянне Маскоўскі механізм чалавечага вымярэння АБСЕ. Дакладчык, прызначаны ў рамках Маскоўскага механізму, звярнуўся ў пастаяннае прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь з просьбай аб аказанні садзейнічання ў ажыццяўленні візіту ў Беларусь і аб прадстаўленні пазіцыі Беларусі ў дачыненні да паведамленняў аб парушэннях, але атрымаў адмову, таму звесткі аб парушэннях збіраў у анлайн-рэжыме.