У нядзелю восьмага лістапада ў Беларусі працягваюцца затрыманні на мірных акцыях пратэсту. Першыя кропкавыя затрыманні ў Мінску пачаліся ўжо ў 12 гадзін.
Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае інфармацыю пра затрыманых у гэты дзень на акцыі ў Мінску на Маршы народаўладдзя, а таксама ў іншых гарадах Беларусі на рэгіянальных акцыях.
Спісы будуць абнаўляцца і дапаўняцца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
|
Дзе і як шукаць затрыманых у Мінску?
Сабралі інфармацыю аб тым, куды можна звяртацца, каб даведацца, дзе знаходзіцца затрыманы.
Затрыманні на нядзельных акцыях восьмага лістапада