Затрыманне медыкаў 7 лістапада. Фота: "Радыё Свабода" У суботу сёмага лістапада ў Беларусі працягваецца пераслед людзей па палітычных матывах. Праваабаронцы "Вясны" кожны дзень збіраюць факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску па палітычных матывах.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

У 12:00 у Мінску быў анансаваны Марш медыкаў. Як толькі людзі ў белых халатах сталі на прыступкі першай клінічнай бальніцы — сілавікі іх затрымалі. У СМІ паведамляецца пра затрыманне каля двух дзесяткаў медыкаў. "Вясна" збірае спіс затрыманых на акцыі:

  1. Ермак Юлія Яўгенаўна
  2. Сымановіч Алла Аляксандраўна
  3. Працэнка Кірыл

Інфармацыя дапаўняецца.

Дзе і як шукаць затрыманых у Мінску?

Сабралі інфармацыю аб тым, куды можна звяртацца, каб даведацца, дзе знаходзіцца затрыманы.

Крыніца: Затрыманне медыкаў. Пераслед у Беларусі сёмага лістапада Дапоўнена