Пад час судовага паседжання 2 лістапада. У беларускіх судах 3 лістапада адбываецца разгляд адміністрацыйных спраў удзельнікаў мірных акцый пратэста і тых, каго затрымлівалі кропкава. Прычым масштаб такіх рэпрэсій набывае небывалы памер. Так, 2 лістапада у судах Беларусі па звестках “Вясны” адбыліся адміністрацыйныя суды  над удзельнікамі акцый пратэсту. 51 чалавек арыштавана агулам на 660 сутак, 80 атрымалі штрафы на суму 1200 базавых велічынь. Магчыма, гэты лічбы крыху большыя і будуць яшчэ ўдакладняцца цягам наступных дзён.

Аляксей Раманаў. Фота: TUT.BY У Хойніках 12 лістапада пачнецца суд над гомельскім актывістам Аляксеем Раманавым за абразу прэзідэнта (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса РБ).  Справу ўзбудзіў мясцовы аддзел Следчага камітэта, там прыйшлі да высновы, што ў словах актывіста ёсць склад злачынства.

У рамках кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай НДА “Libereco — Партнёрства за правы чалавека”, Катрын Гёрынг-Экард узяла насябе абавязак “хроснай” беларускага праваабаронцы, валанцёра "Вясны" Андрэя Чапюка. Такім чынам, лідарка парламенцкай групы “Бюндніс90/Зялёныя” у нямецкім Бундэстагу стала 50-й “хроснай” беларускіх палітвязняў. Кампанія салідарнасці #WeStandBYyou была распачатая напачатку ліпеня, каб прадэманстраваць салідарнасць з усімі людзьмі ў Беларусі, якія прыхільныя свабодным і сумленным выбарам, дэмакратызацыі краіны, вяршэнству закона і павазе правоў чалавека. У межах кампаніі ўжо пяцьдзясят дэпутатаў парламентаў з Германіі, Польшчы, Літвы, Аўстрыі, Бельгіі, Нідэрландаў і Швейцарыі ўзялі “шэфства” над палітвязнямі ў Беларусі. Іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення патрабуюць, сярод іншых, віцэ-прэзідэнтка Еўрапейскага парламента Катарына Барлі, былы міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі, віцэ-прэзідэнтка нямецкага Бундэстага Клаўдыя Рот і былы прэзідэнт Еўрапейскага парламента Марцін Шульц.

Мінск, 2 лістапада 2020 г. 30 кастрычніка 2020 г. у Мінску, у кафэ на вуліцы Сурганава, прадстаўнікамі МУС была затрыманая сяброўка Праваабарончага цэнтра “Вясна” і незалежная журналістка Марына Касталянчанка.

Незалежную журналістку і праваабаронцу «Вясны» Марыну Касталянчанку 2 лістапада суд Заводскага раёна Мінска асудзіў па двух артыкулах КаАП: 23.34 (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і 23.4 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў). Яе абвінавацілі ў тым, што 30 кастрычніка яна «ўдзельнічала ў несанкцыянаваным пікетаванні за змену ўлады, выкрыквала лозунгі «Трыбунал», «Жыве Беларусь», «Сыходзь», а пры затрыманні аказала супраціў супрацоўнікам міліцыі, адмаўляючыся прайсці ў службовы транспарт». Суддзя Жанна Хвайніцкая прызнала яе вінаватай і прыняла рашэнне арыштаваць Марыну на 15 сутак. Раней паведамлялася, што групу актывістаў анархісцкага руху з васьмі чалавек затрымалі ўвечары 30 кастрычніка на Акрэсціна каля ЦІП, дзе яны сустракалі пасля 15-сутачнага арышту Аляксандра Бялова. Аднак толькі на судзе высветлілася, што на самой справе яны былі затрыманыя ў кафэ Döner Kebab па вуліцы Сурганава, 61. Усіх абвінавачвалі ў «несанкцыянаваным пікетаванні за змену ўлады» 30 кастрычніка на вуліцы Багдановіча, 102. Таксама ўсіх, акрамя Аляксандра Бялова, абвінавачвалі ў супраціве супрацоўнікам міліцыі пры затрыманні.

Агеева Таццяна. Фота: humanrightshouse.org Сёння стала вядома аб тым што на 65 годзе жыцця заўчасна, па прычыне захворвання каранавіруснай інфекцыяй, памёрла былая адвакатка, юрыст Таццяна Агеева.

Алесь Бяляцкі. Фота: Радыё Свабода. У панядзелак другога лістапада Следчы камітэт Беларусі паведаміў, што пасля нядзельнай акцыі ў Мінску “Дзяды” ўзбуджана крымінальная справа за арганізацыю дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ). І падазраванымі па гэтай справе адразу прызнаны ажно 231 чалавек. Следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы працягваюцца, паведамляе СК.

Пасяджэнне Савета ААН па правах чалавека. Фота: atr.ua Урад Беларусі прадставіў свой даклад у межах працэдуры універсальнага перыядычнага агляду (УПА) і выслухаў першачарговыя рэкамендацыі краін-удзельніц Савета па правах чалавека ААН.

Затрыманне журналістаў "Дождь" У Беларусі трое журналістаў сталі падазраванымі па крымінальнай справе, паведамляе Еўрарадыё.

Высновы: Палітычныя зняволеныя і палітычна матываваны пераслед