Дзесятага лістапада ў Беларусі працягваецца пераслед людзей па палітычных матывах. Праваабаронцы "Вясны" кожны дзень збіраюць факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
|
Днём на "Ланцугу салідарнасці" каля БДЭУ затрыманы пяць студэнтаў універсітэта. Невядомыя «людзі ў цывільным» запхалі іх у мікрааўтобус і звезлі ў невядомым накірунку. Сярод затрыманых – студэнтка Арына Бруснігіна.
Раней суполка студэнтаў анансавала «ланцуг салідарнасці» з пацярпелымі за палітычную пазіцыю. Мяркуецца, што выкраданне ўчынілі сілавікі і што студэнтаў могуць павезці ў Заводскі РУУС. Падазраюць, што сілавікоў магла выклікаць адміністрацыя ўнівэрсітэту.
"На мяне данеслі з універсітэта". Студэнт – пра адлічэнне з БДЭУ і "адміністрацыйку" за ўдзел у акцыі
Інфармацыя дапаўняецца і дапаўняецца.
Крыніца: Затрыманні ў Беларусі 10 лістапада