У панядзелак дзевятага лістапада ў Беларусі працягваецца пераслед людзей па палітычных матывах. Праваабаронцы "Вясны" кожны дзень збіраюць факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
|
У Слоніме адбываецца ператрус ў доме галоўнай рэдактаркі недзяржаўнай “Газеты Слонімскай” Ганны Валадашчук. Як піша "Беларуская асацыяцыя журналістаў", ператрус праводзіцца ў адпаведнасці з санкцыяй пракурора ў сувязі з тым, што ў мясцовых тэлеграм-каналах з’яўляліся паведамленні з абразамі.
Ганна Валадашчук у размове з прадстаўнікамі Беларускай асацыяцыяцыі журналістаў падкрэсліла, што не мае дачынення ні да якіх тэлеграм-каналаў і паклёпніцкіх паведамленняў. Ператрус у яе доме працягваецца.
Інфармацыя дапаўняецца і дапаўняецца.
Крыніца: Панядзелак пачынаецца з ператрусу. Хроніка пераследу 9 лістапада