17 снежня "Вясна" працягвае фіксаваць новыя факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, выклікі ў міліцыю, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
|
У Маладзечне сёння ўначы быў затрыманы 19-гадовы Аляксей Крэнць. Супрацоўнікі міліцыі забралі з дому яго і кампутар. У чым абвінавачваюць хлопца — пакуль невядома.
Таксама ў Маладзечне супрацоўнікі міліцыі правялі агляд дома праваабаронцы "Вясны" Аляксандра Капуцкага. Ён быў звязаны з затрыманнем праваабаронцы 10 снежня пры раздачы на вуліцы горада Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека. Пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні на Аляксандра Капуцкага тады не складалі, забралі 35 асобнікаў Дэкларацыі і адпусцілі. Цяпер у пастанове на агляд было пазначана:
"Ёсць дастатковыя падставы меркаваць, што ў жыллі ці іншым законным валоданні Капуцкага можа быць выяўлена незаконна вырабленая друкаваная прадукцыя, іншыя прадметы і дакументы, за захоўванне і распаўсюд якіх прадугледжана адміністрацыйная адказнасць".
Санкцыю на агляд дома праваабаронцы даў пракурора В. Дубоўскі. У выніку агляду нічога незаконнага выяўлена не было, нічога не забралі.
Як паведамляе "Радыё Свабода", сябраў Каардынацыйнай рады выклікаюць на допыт у якасці сведак па справе аб закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, паводле артыкулу 361 Крымінальнага кодэксу. Паводле прэсавай службы Каардынацыйнай рады, на 17 снежня выклікалі сябра асноўнага складу рады Міхаіла Кірылюка, на 18 снежня — Паўла Белавуса.
Палітычны пераслед у Беларусі 15 і 16 снежня
Крыніца: Выклікі ў міліцыю, агляд дома праваабаронцы. Хроніка пераследу 17 снежня