- Катэгорыя: Вясна
У судзе Заводскага раёну горада Мінска 16 снежня працягнуўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да мінчанкі Алены Гесс. Пацярпелы міліцыянт Кажамякін нарэшце прыйшоў на судовае пасяджэнне і заявіў аб матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды ў 1000 рублёў, а абвінавачванне Алены Гесс раптам перакваліфікавалі з артыкула 364 КК РБ (Гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) на частку 2 артыкула 363 КК РБ (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў). Нагадаем, Алену Гесс абвінавачваюць у нанясенні надпісу "Яна з намі " (прысвечаны Святлане Ціханоўскай) на будынак "Цепласеткі", а таксама — за распырскванне фарбы з балончыка ў бок Арсенія Кажамякіна (фарба трапіла на яго вопратку і валасы), які яе затрымліваў. Алена ўжо двойчы прыходзіла ў суд — на першым пасяджэнні яна дала свае паказанні, а другое не адбылося па прычыне таго, што пацярпелы Кажамякін зноў не з'явіўся, бо знаходзіўся на самаізаляцыі. Пра тое, як праходзіла першае пасяджэнне, чытайце тут:
- Катэгорыя: Вясна
14 снежня "Вясна" працягвае фіксаваць новыя факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў. На традыцыйным Маршы сталых людзей у Мінску 14 снежня было затрымана больш за 100 чалавек: іх размясцілі ў розных РУУС Мінска. Некаторых пасля складання пратаколу па арт. 23.34 КаАП пачалі выпускаць на волю, а некаторых – адпраўляць на Акрэсціна да суда.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ваўкавыскага раёна 15-16 снежня пасля доўгага перапынку, звязанага з каранцінам некаторых удзельнікаў працэсу, працягваўся разгляд крымінальнай справы мужа і жонкі Алега і Анастасіі Фаміных. Іх судзяць па арт. 364 КК РБ.
- Катэгорыя: Вясна
Камітэт па правах чалавека ААН разглядае зарэгістраванае ў красавіку гэтага года індывідуальнае паведамленне журналіста "Новага Часу", актывіста анархісцкага руху і палітвязня Міколы Дзядка. Мікола паскардзіўся ў ААН на сістэматычнае парушэнне беларускімі ўладамі яго правоў з 2017 па 2019 год. Цяпер актывіст зноў затрыманы і з 12 лістапада знаходзіцца за кратамі ў рамках крымінальнай крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 342 КК —арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх. Аднак камунікацыя па яго паведамленні ў ААН працягваецца і знаходзіцца на фінальнай стадыі — паведамленне Мікалая ў ААН ужо пракаментавалі ўлады, а Мікалай да свайго затрымання паспеў адрэагаваць на гэта. Чакаецца, што ў хуткім часе Камітэт ААН прыме рашэнне па скарзе на Беларусь Міколы Дзядка. За тры гады Мікалай Дзядок сутыкнуўся з парушэннем дзясятка ягоных правоў і свабод: пакаранне за ўдзел у мірным сходзе, жорсткае абыходжанне і парушэнне асабістай недатыкальнасці, негуманны зварот у месцах пазбаўлення волі, парушэнне права на справядлівае судовае разбіральніцтва, парушэнне права на свабоду меркаванняў, шматразовыя пакаранні за выказванне свайго меркавання ў публічнай анлайн-прасторы і іншых. Мы раней падрабязна распавядалі пра палітычны пераслед Мікалая з 2017 да 2019 года:
- Катэгорыя: Вясна
Суд Хойніцкага раёну 16 снежня прысудзіў адзін год у калоніі агульнага рэжыму інваліду 2-й групы ў сувязі з анкалагічным захворваннем Аляксею Раманаву за «абразу прэзыдэнта» (артыкул 368 Крымінальнага кодэксу), паведамляе "Радыё Свабода".
- Катэгорыя: Вясна
16 снежня ў Брусэлі адбылося ўрачыстае ўручэнне прэміі імя Андрэя Сахарава “За свабоду думкі”, якая была прысуджаная дэмакратычнай апазіцыі Беларусі 22 кастрычніка. Прэмію ўручаў спікер Еўрапарламента Давід Сасолі.
- Катэгорыя: Вясна
Юрыст ПЦ "Вясна" Аляксей Лойка прааналізаваў дакумент – ліст старшыні Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Віктара Чайчыца, у якім ён "прапануе радам тэрытарыяльных калегій пастаянна вывучаць публікацыі адвакатаў у сетцы Інтэрнэт, у тым ліку, на сваіх старонках у сацыяльных сетках, на прадмет іх адпаведнасці дзеючаму заканадаўству, пры неабходнасці аказваць дапамогу ў правільнай і прафесійнай падачы матэрыялаў па пытаннях адвакацкай дзейнасці". З поўным тэкстам ліста можна азнаёміцца ніжэй.
- Катэгорыя: Вясна
16 снежня ў 11 гадзін у судзе Кастрычніцкага раёна г. Віцебска суддзя Сняжана Кіндзеева вынесла прысуд у дачынені да 27-гадовага мастака Уладзіслава Макавецкага, якога абвінавачвалі па арт. 364 Крымінальнага кодэкса («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка ўнутраных спраў»). Суд паракараў Уладзіслава Макавецкага двума гадамі калоніі агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
15 і 16 снежня "Вясна" працягвае фіксаваць новыя факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, выклікі ў міліцыю, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
16 снежня ў раённых судах Мінска працягваюцца разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да затрыманых на нядзельным маршы мірных дэманстрантаў. Таксама судзяць і тых, каго схапілі на Маршы сталых людзей у панядзелак.