Апошні выпуск подкаста "Вясна прыйдзе" адыходзячага 2020 года прысвечаны гісторыям трох маці, чыіх дзяцей закранулі жорсткія рэпрэсіі. Гісторыі запісаныя ў розны час: Больш падрабязную інфармацыю аб трох гісторыях — у 17-ым выпуску падкаста "Вясна прыйдзе":

  • у канцы ліпеня, калі ідзе прэзідэнцкая выбарчая кампанія — а Вольга, маці палітвязня Дзмітрыя Фурманава, затрыманага па "справе Ціханоўскага", абвяшчае галадоўку ля сцен СІЗА№1. У той момант Вольга задаецца пытаннем, як жа пройдуць выбары?
  • у сярэдзіне жніўня — адразу пасля абвяшчэння выніках выбараў — маці Алега Харытончыка распавядае, як шукала свайго сына, затрыманага 11 жніўня і адпраўленага на Акрэсціна. "Ужо пачало цямнець, і раптам людзі сталі разбягацца... да Акрэсціна пад'язджае машына, з якой выбягаюць людзі ў чорным — а людзі ў рассыпную…"
  • у канцы лістапада — Вольга, маці Яна Салановіча, асуджанага ўжо на 115 сутак адміністрацыйнага арышту, кожны дзень правярае спісы і кожны чацвер ходзіць перадаваць перадачы. Яна не раз бачыла, як з Акрэсціна выязджаюць аўтазакі з затрыманымі: "Я ўжо як крэпки арэшак і стараюся падтрымліваць іншых маці, калі бачу, што яны на мяжы нервовага зрыву... Але туды ж прыходзяць дзядулі і бабулі... Што ў іх у душы адбываюцца, калі яны бачаць гэта ўсё? Гэта страшна ўявіць".

Слухайце выпуск падкаста таксама на  Soundcloud ці YouTube.

Падпісвайцеся на падкаст "Вясна прыйдзе" на Soundcloud, каб атрымліваць паведамленні пра новыя выпускі! 

А таксама спампуйце мабільную версію Soundcloud для таго, каб слухаць выпускі нашага падкаста праз мабільны тэлефон.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся сюды: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Іншыя цікавыя выпускі падкаста: 

"Мама, цябе не білі?" — Беларусь пасля жніўня і дзеці, якія жывуць у ёй

Усе мы пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі сталі жыць у новай рэальнасці. Але ў ёй таксама жывуць і нашы маленькія грамадзяне — ім і прысвечаны 15-ы выпуск подкаста "Вясна прыйдзе".

СІЗА №6, перадачы, сваякі і аўтазакі, якія прыбываюць у чацвер — Едзем у Баранавічы з падкастам "Вясна прыйдзе"

У СІЗА№6 горада Баранавічы з кастрычніка сталі перавозіць затрыманых на мінскіх маршах — тых, каму уже не хапае месца на Акрэсціна. Мы з'ездзілі ў Баранавічы 29 кастрычніка — тады супалі адразу тры чацвяргі: адзіны ў тыдзень дзень прыёму на Акрэсціна, перавозка затрыманых у Баранавічы, адзіны (на той момант) дзень перадачы перадач у СІЗА№6.

Голас Марфы ў падкасце "Вясна прыйдзе". Выпуск прысвечаны праваабаронцы "Вясны" і палітзняволенай Марыі Рабковай

Марыя Рабкова ўжо тры месяцы знаходзіцца ў СІЗА№1. Яе чакаюць муж Вадзім Жаромскі, валанцёры, а таксама яе каты. Як ёй сядзіцца ў СІЗА? Ці даходзяць лісты? У 16-м выпуску падкаста "Вясна прыйдзе" мы пачуем таксама і голас Марфы — з тых інтэрв'ю, якія яна паспела даць да свайго зняволення.

Крыніца: Падкаст "Вясна прыйдзе": Тры гісторыі трох маці — і іх сыноў, рэпрэсаваных з-за прэзідэнцкіх выбараў 2020 Аўдыё