У першыя дні новага года праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

У Брэсце на пратэстоўцу з БЧБ-прычоскай пачалі крымінальную справу. 31 снежня да бацькоў Андрэя Прыстаўкі прыходзілі з ператрусам, паведамляе Еўрарадыё.

Андрэй Прыстаўка. Фота:

Следчыя сказалі, што крымінальная справа пачатая ў сувязі з удзелам Андрэя ў арганізацыі (чаго — не ўдакладнілі), а пакаранне, якое яму пагражае, — ад 1 да 3 гадоў за кратамі.

Андрэй Прыстаўка вядомы на ўвесь Брэст. Сівы мужчына пафарбаваў частка валасоў у чырвоны колер — так, каб на галаве чаргаваліся белы і чырвоны. Прыкметнага пратэстоўцу затрымлівалі 7 разоў. Новы год ён сустрэў у ізалятары — адбываючы суткі за адзіночны пікет.

Вечарам 1 студзеня ў актывіста з Брэста Андрэя Шарэнды павінны былі скончыцца 72 гадзіны ад моманту затрымання. Аднак з ІЧУ мужчына так і не выйшаў. Як стала вядома, актывіста перазатрымалі па новым пратаколе яшчэ на 72 гадзіны. 

У Мінску 1 студзеня была затрыманая Таццяна Маслёнак, яе даставілі на Акрэсціна.

Інфармацыя будзе дапаўняцца

Крыніца: Хроніка пераследу ў першыя дні 2021 года