- Катэгорыя: Вясна
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), выступіла з заявай, у якой асудзіла адвольнае затрыманне юрыста гомельскага аддзялення ПЦ “Вясна” Леаніда Судаленкі, а таксама яго памочніцы і валанцёркі арганізацыі Марыі Тарасенка.
- Катэгорыя: Вясна
Генеральны дакладчык Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) у пытанні скасавання смяротнага пакарання Уладзімір Варданян асудзіў вынясенне ў Беларусі смяротнага прысуду Віктару Скрундзіку, паведамляе БелаПАН са спасылкай на сайт ПАРЕ.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёна Брэста 20 студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы паводле часткі 1 артыкула 342 (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава. Справу разглядае суддзя Святаслаў Каліна. Пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам. На лаве падсудных цяпер — дзесяць чалавек. На лаве падсудных – палітвязняволеная Марына Глазава, якая знаходзіцца пад хатнім арыштам, Мікалай Федарэнка, Яраслаў Ярашук, Яўген Каўпачык, Віктар Дзенісенка, Віталь Літвін, Максім Жараў, Марына Глазава, Вадзім Варановіч, Аляксей Якубук і Марына Сірацан. Сёння ў зале суда апыталі сем абвінавачаных з 10-ці.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёна Мінска 19 студзеня пачаўся суд па справе аб нанясенні цялесных пашкоджанняў супрацоўніку АМАПу, паведамляюць naviny.by.
- Катэгорыя: Вясна
20 студзеня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
Суд Маскоўскага раёна горада Брэста агучыў вырак Аляксандру Глазырыну, якога абвінавацілі ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 369 Крымінальнага кодэкса. Яго прызналі вінаватым і прызначылі два гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову – “хатняй хіміі”.
- Катэгорыя: Вясна
У суде Кастрычніцкага раёна Гродна 19 студзеня працягняўся разгляд справы за інцыдэнт на выбарчым пікеце 29 траўня па так званай "справе Ціханоўскага". На лаве падсудных знаходзяцца трое з дзесяці фігурантаў крымінальных справаў за 29 траўня: Дзмітрый Фурманаў, Яўген Разнічэнка і Уладзімір Кніга. Пацярпелымі па справе прызнаныя чатыры супрацоўнікі міліцыі. На першы дзень судовага паседжання з'явіліся толькі двое — Уладзімір Казлоўскі і Александр Хваленя, на другі дзень суда планаваўся іх допыт. Але на суд яны не з'явіліся па прычыне таго, што яны "задзейнічаныя ў ахове грамадскага парадку ў сувязі з Хрышчэннем". У судзе ў сувязі з гэтым абвешчаны перапынак на тыдзень. "Вясна" працягвае назіраць за судовым пасяджэннем і распавядае, што было на другім судовым паседжанні. Нагадаем, Дзмітрыя Фурманава, Яўгена Разнічэнку і Уладзіміра Кнігу абвінавачваюць у актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак 29 траўня ў Гродне (ч.1 арт. 342 КК). Акрамя гэтага, Разнічэнку і Кнігу абвінавачваюць у гвалтоўных дзеяннях у дачыненні да міліцыянтаў (арт. 364 КК). Абвінавачаныя не прызнаюць сваёй віны па ўсіх эпізодах.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Маскоўскага раёна горада Менска 20 студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітычнага зняволенага Дзмітрыя Кулакоўскага. Ён абвінавачваецца па артыкуле 369 КК РБ (абраза прадстаўніка ўлады). Кулакоўскага даставілі ў суд пад канвоем . Суддзёй выступае Т. Пірожникова, а дзяржабвінаваўцам — старэйшы памочнік пракурора Серакоў.
- Катэгорыя: Вясна
У Гомелі 18 студзеня затрыманы праваабаронца, старшыня Гомельскай філіі Праваабарончага цэнтру "Вясна" Леанід Судаленка. Пра гэта паведаміў актывіст Васіль Палякоў. Зараз Судаленка знаходзіцца ў Следчым камітэце.