20 студзеня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў.   Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Вадзім Сычык у судзе. Фота spring96.org У судзе Бярозаўскага раёна пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 36-гадовага Вадзіма Сычыка, якога вінавацяць па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса.

У судзе Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці 21 студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Віктара Царыкевіча па абвінавачванні па ч. 1 і 2 арт. 339 (Хуліганства і злоснае хуліганства) і 369 (публічная абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Мужчыну абвінавачваюць у правядзенні серый "цынічных" акцый у верасні-кастрычніку: размалёўванне прыпынкаў у Мастоўскім раёне, нанясенні на дрэвах БЧБ-сцягоў, развешванні на іх пудзілаў у міліцэйскай форме і размяшчэнні таблічак у выглядзе рытуальных надмагілляў, а таксама труны з пудзілам у форме супрацоўніка міліцыі. Справу разглядае суддзя Віталь Сініла. Аднак, што адбываецца на судзе, — невядома, так як праваабаронцу "Вясны" для маніторынгу гэтага працэсу не пусцілі нават у будынак суда. Расказваем, што вядома па справе. На лаве падсудных — Віктар Царыкевіч. Ён знаходзіцца пад вартай.

Сафія і Ціхан у залі суда У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 21 студзеня працягнуўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітвязняў Сафіі Малашэвіч і Ціхана Клюкача. Іх абвінавачваюць у тым, што яны распісалі балончыкамі шчыты спецсродкаў загароды на акцыі пратэсту шостага верасня (ч.2 арт. 339 КК РБ), а таксама ўдзельнічалі ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК). Акрамя таго, Сафіі Малашэвіч прад'яўленае абвінавачаньне ў публічнай абразе прэзыдэнта (арт. 368 КК РБ).

Суд Ленінскага раёна Магілёва 21 студзеня асудзіў 50-гадовага Сяргея Базука паводле ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (Хуліганства) на адзін год "хіміі", паведамляе MAYDAY. Яго абвінавацілі ў тым, што 26 кастрычніка і 11 лістапада ён раскідаў на службовых стаянках каля абласнога ўпраўлення міліцыі, Камітэта дзяржаўнага кантролю, 11-га ўпраўлення ГУБАЗіК і Следчага камітэта саморезы, каб супрацоўнікі гэтых ведамстваў прабілі колы службовых машын. Ад дзеянняў магілёўца пацярпеў толькі супрацоўнік КДК, які ацаніў шкоду ў 30 рублёў. Справу разглядала суддзя Аксана Ратнікава. Мужчыну трымалі пад вартай з 16 лістапада, сёння яго вызвалілі ў зале суда. Сяргей Базук на судзе сваю віну прызнаў цалкам і раскаяўся. Нанесеная шкода ў 30 рублёў абвінавачаны кампенсаваў яшчэ да першага судовага паседжання. Дзяржабвінаваўца запытваў для мужчыны 1,5 года пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму, адвакат прасіў абысціся крымінальным арыштам. У выніку суддзя суда Ленінскага раёна Аксана Ратнікава пакарала магілёўца абмежаваннем волі з адбыццём у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на адзін год.

Віктар Бабарыка. Фота: "Наша Ніва" 18 студзеня ў сродках масавай інфармацыі появилась інфармацыя аб тым, што крымінальная справа ў дачыненні да палітвязня і экс-кіраўніка Белгазпрамбанка Віктара Бабарыкі, які змяшчаецца пад вартай ужо восьмы месяц, перададзеная Генеральнаму пракурору для накіравання ў суд.

Сяргей Рымша Суд Ленінскага раёна Гародні 14 студзеня вынес вырак Сяргею Рымшу. Яго абвінавацілі адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: 342 КК РБ і 364 КК РБ.Яго прызналі вінаватым і асудзілі да 3,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

21 студзеня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў.   Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

У Кастрычніцкім судзе Мінску працягваўся разгляд крымінальнай справы палітычнага вязня, сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыка Юрыя Савіцкага. Яму прад'яўленае абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня. Справу разглядае суддзя Аляксандр Рудэнка.

20 студзеня 2021 г. Ніжэйпадпісаныя арганізацыі, Сябры Платформы грамадзянскай салідарнасці, выказваюць сваю трывогу з нагоды затрымання нашага сябра і калегі, журналіста Андрэя Аляксандрава. Ён быў затрыманы ў Мінску 13 студзеня 2021 года разам са сваёй партнёркай Ірынай Злобінай. Яны абодва знаходзяцца ў месцах утрымання пад вартай у Мінску. Андрэй Аляксандраў з'яўляецца падазраваным па крымінальнай справе, узбуджанай упраўленнем Следчага камітэта па горадзе Мінску, па арт. 342 КК РБ "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".