- Катэгорыя: Вясна
У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 22 студзеня вынесеныя прысуды палітвязням Сафіі Малашэвіч і Ціхану Клюкачу. Сафія і Ціхан прызнаныя вінаватымі па ўсіх артыкулах. Сафія атрымала два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, Ціхан — год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Такое пакаранне і прасіў пракурор.
- Катэгорыя: Вясна
22 студзеня праваабаронцы "Вясны" працягваюць сачыць за палітычным пераследам у Беларусі: затрыманні, вобшукі, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
На вечаровых акцыях пратэсту 21 студзеня было затрымана не менш за 18 чалавек. Сёння пераважна ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска адбываюцца разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да затрыманых.
- Катэгорыя: Вясна
Front Line Defenders 21 студзеня выступіла з заявай, у якой заклікала беларускія ўлады спыніць крымінальны пераслед Андрэя Аляксандрава і адпусціць яго з-пад варты. 12 студзеня 2021 года праваабаронца Андрэй Аляксандраў быў затрыманы па падазрэнні ў "навучанні і іншай падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а роўна фінансаванні і іншым матэрыяльным забеспячэнні такой дзейнасці". Паводле інфармацыі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, праваабаронцу абвінавачваюць у фінансаванні пратэстаў у Мінску шляхам выплаты штрафаў і кампенсацыі выдаткаў на знаходжання ў ізалятарах часовага ўтрымання затрыманых удзельнікаў акцый пратэсту.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Першамайскага раёна Мінска 22 студзеня вынес прысуд па крымінальнай справы супраць 56-гадовай паштальёнкі Ларысы Танкашкур, якая перадала адміністратару тэлеграм-чату “Лебяжий 97%” асабістыя звесткі супрацоўнікаў органаў унутраных справаў, якія яна ўзяла з картатэкі падпісчыкаў выдання МУС "На страже". Пацярпелымі па справе прызнаныя 35 чалавек, сярод якіх — супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС, выкладчыкі Акадэміі МУС, намеснік начальніка ДАІ і нават ужо звольненыя міліцыянты. Па ч. 1 арт. 179 Крымінальнага кодэкса суддзя Таццяна Ліннік асудзіла пенсіянерку на тры месяцы арышту. "Вясна" распавядае пра акалічнасці гэтай справы. 56-гадовую жанчыну абвінавацілі у тым, што 29 верасня яна перадала адміністратару тэлеграм-чата “Лебяжий 97%” прозвішчы і месцы пражывання 35 супрацоўнікаў ОУС, узяўшы гэтыя дадзеныя з картатэкі падпісчыкаў газеты “На страже”. Гэтыя дзеянні следчыя Цэнтральнага раёна кваліфікавалі як “незаконны збор і распаўсюд звестак аб прыватным жыцці, якія складаюць асабістую ці сямейную тайну іншай асобы, без яго згоды, якія пацягнулі прычыненне шкоды правам, свабодам і законным інтарэсам пацярпелых з-за помсты супрацоўнікам міліцыі па матывах ідэалагічнай і палітычнай варожасці, звязанай з электаральнай кампаніі ў Беларусі".
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Маскоўскага раёна горада Менска 20 студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітычнага зняволенага Дзмітрыя Кулакоўскага. Ён абвінавачваецца па артыкуле 369 КК РБ (абраза прадстаўніка ўлады). Кулакоўскага даставілі ў суд пад канвоем . Суддзёй выступае Т. Пірожнікава, а дзяржабвінаваўцам — старэйшы памочнік пракурора Серакоў. Абарону Кулакоўскага прадстаўляе Тарасюк.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 21 студзеня абвясцілі прысуд 60-гадоваму Аляксандру Губейка, абвінавачанаму ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка Амапу па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вікторыя Шабуня прысудзіла Губейка два гады пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
Ў судзе Маскоўскага раёна горада Мінска 21 студзеня прадоўжыўся разгляд крымінальнай справы паводле артыкула 369 КК РБ (абраза предсттавителя власти) у дачыненні да былога начальніка крымінальнага вышуку Заводскага РУУС горада Мінска, а зараз — палітычнага зняволенага Дзмітрыя Кулакоўскага. Нагадаем, па версіі следства, у телеграм-канале "Каратели Беларуси" пятага кастрычніка з'явіліся два каментара пад постам, прысвечаным міліцыянту Смоляру. Яны былі ўстаноўлены як абразлівыя. Напісаў іх карыстальнік пад нікнэймам " [значок маланкі] 88 [значок маланкі]". З ім стаў перапісвацца супрацоўнік Каліноўскі і неўзабаве усталяваў, што за нікам стаіць Кулакоўскі. Той падчас перапіскі прапанаваў Каліноўскаму прадаць звесткі аб расстаноўцы міліцэйскага саставу падчас дзеянняў 9-11 жніўня 2020 года — і прынёс іх на флэшкарце. У той момант Кулакоўскі быў затрыманы, а ў яго доме правялі ператрус і канфіскавалі ноўтбук, у якім быў знойдзены ярлык, знойдзены і на флешкарте (па версіі Кулакоўскага, ён быў затрыманы падчас паходу ў краму).
- Катэгорыя: Вясна
Суд горада Наваполацка 21 студзеня вынес прысуд па крымінальнай справы супраць Віктара Шаура і Віталя Шыцікава па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя або актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак) за падзеі 10 жніўня ў Наваполацку. Суддзя Віталь Лапко асудзіў іх на два гады "хіміі" кожнага. Нагадаем, Віктар Шаура быў затрыманы ў Наваполацку ўвечары 10 жніўня. Віктар Шаура быў прызнаны палітычным зняволеным, пазней яго выпусцілі пад падпіску. Віталь Шыцікаў таксама знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе.