- Катэгорыя: Вясна
23 студзеня ў Беларусі адбываюцца акцыі — "Ланцугі Салідарнасці". Паведамляецца пра кропкавыя затрыманні мірных дэманстрантаў у Мінску. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць факты пераследу. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
22 студзеня ў Слонімскім раённым судзе абвешчаны прысуд Кацярыне Салевіч, якую вінавацілі па артыкуле 369 Крымінальнага кодэксу, піша "Гарадзенская Вясна". Дзяржабвінавачанне прадстаўляла Юлія Ягоўдзік. Яна, з улікам характарыстык на Салевіч і таго, што яна мае малалетняе дзіця, прапаноўвала пакараць Салевіч на 1 год і 6 месяцаў абмежавання свабоды без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.
- Катэгорыя: Вясна
22 студзеня праваабаронцам “Вясны” перадалі ўзнагароды прэстыжнай прэміі “За годны лад жыцця” (Right Livelihood Award), якой у снежні 2020 года быў адзначаны Праваабарончы цэнтр і яго кіраўнік Алесь Бяляцкі. Амбасадарка Швеціі ў Беларусі Крысціна Юханэссан падчас урачыстага прыёму сказала, што радая, што яе краіна адзначыла гэтай высокай узнагародай унёсак вясноўцаў у абарону правоў чалавека і яна асабіста змагла ўручыць дыплом і статуэтку, выплаўленую з рэштак нелегальнай зброі, канфіскаванай падчас ваенных канфліктаў у Лацінскай Амерыцы.
- Катэгорыя: Вясна
45-гадовага мінчука Аляксандра Троцкага абвінавачваюць у замаху на забойства супрацоўніка органаў ўнутраных справаў. Паводле абвінавачвання, ён наехаў 12 жніўня на сваёй машыне на нагу супрацоўніка ДАІ. У той вечар каля Стэлы машыну Аляксандра спынілі ўзброеныя людзі, калі ён адмовіўся выходзіць да іх з машыны, то выбілі шыбы, дасталі яго з салона і моцна збілі. З чэрапна-мазгавой траўмай пад канвоем і ў кайданках ён правёў у шпіталі тры тыдні. Затым Аляксандра Троцкага перавялі ў СІЗА-1 па крымінальнай справе за гвалт у дачыненні да міліцыянта (арт. 354 КК). Але перад перадачай справы ў пракуратуру, следчыя перакваліфікавалі абвінавачанне на больш жорсткае — замах на забойства супрацоўніка органаў унутраных справаў. Крымінальную справу супраць мінчука неўзабаве будзе разглядаць Мінскі гарадскі суд. Акрамя гэтага, 22 студзеня суд Цэнтральнага раёна асудзіў Аляксандра на 15 сутак за непадпарадкаванне супрацоўніку АМАПу 12 жніўня. Мы пагаварылі з жонкай Аляксандра Ірынай, валанцёры "Вясны" маніторылі адміністрацыйны працэс над Троцкім — расказваем усё, што вядома па справе. Аляксандра затрымалі 12 жніўня каля Стэлы па дарозе дадому.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Маскоўскага раёна горада Мінска суддзя Пірожнікава агучыла прысуд ў дачыненні да Дзмітрыя Кулакоўскага. Яго прызналі вінаватым у публічнай арбразе службовай асобы ў сувязі з выкананнем ёй службовых абавязкаў (артыкул 369 КК РБ) і прызначылі абмежаванне свабоды з накіраваннем у пасяленне адкрытага тыпу тэрмінам на два гады. Меру стрымання змянілі на падпіску аб нявыяздзе — таму Кулакоўскага адпусцілі з пад-варты адразу пасля вынясення прысуду.
- Катэгорыя: Вясна
У Кастрычніцкім судзе Мінску працягваўся разгляд крымінальнай справы палітычнага вязня, сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыка Юрыя Савіцкага. Яму прад'яўленае абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня. Справу разглядае суддзя Аляксандр Рудэнка.
- Катэгорыя: Вясна
22 студзеня суд Кастрычніцкага раёна горада Мінска вынес прысуд палітзняволенаму Валерыю Каленчыцу, яго абвінавачвацілі па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса. Яго прызналі вінаватым і асудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу — "хіміі". Менавіта такое пакаранне прасіў пракурор.