20 студзеня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
|
Мазыр
Раніцай "Белсат" паведамляў, што ў Мазыры супрацоўнікі міліцыі рабілі пакватэрны абход мясцовых актывістаў:
"З раніцы ў Мазыры нейкі шухер па актывістам. Ходзяць мянты, грукаюць у кватэры. Кранаюць актывістаў, удзельнікаў маршаў і асуджаных па 23.34. Да хлопцаў з дваровага чата прыходзілі".
Праз некалькі гадзін па інфармацыі "Белсат", быў затрыманы інжынер Мазырскага НПЗ Аляксандр Ганчар разам з жонкай Юліяй. Паведамляецца, што яго забралі проста з працоўнага месца, выклікаўшы да прахадной. Дзеці Аляксандра застаюцца дома з бабуляй.
Ляхавічы
Таксама "Белсат" паведмаляе, што ў Ляхавічах больш як 10 чалавек выклікаюць сёння ў РАУС. Паведамляецца, што ўсе, каго выклікалі, выходзілі на акцыю памяці Рамана Бандарэнкі.
Ліда
У Лідзе сёння затрымалі некалькі людзей на судзе над Іванам Каспяровічам – былым адміністратарам тэлеграм-каналу «Доска позора Лида». Усе яны прыйшлі падтрымаць Івана. Па інфармацыі "Белсат", сённяшнія затрыманні звязана з сітуацыяй, якая здарылася падчас вынясення 18 студзеня прысуду Вітольду Ашурку, якога пакаралі пяццю гадамі пазбаўлення волі. Тады людзі пасля вынясення прысуду пачалі скандаваць у судовай залі «Ганьба!» і «Верым, можам пераможам!». Папярэдне – паводле гэтага факту завялі крымінальную справу, з чым і звязаныя сённяшнія затрыманні.
Мінск
Стала вядома, што затрыманай 15 студзеня пераклыдчыце Вользе Калацкай прад’явілі абвінавачанне па ч.1 арт.339 Крымінальнага кодэкса “Хуліганства”. Днямі Вольгу Калацкую перавядуць у жодзінскае СІЗА.
Інфармацыя дапаўняецца.
Дзе і як шукаць затрыманых у Мінску?
Сабралі інфармацыю аб тым, куды можна звяртацца, каб даведацца, дзе знаходзіцца затрыманы.
Крыніца: Хроніка палітычнага пераследу 20 студзеня Дапоўнена