Суд горада Наваполацка 21 студзеня вынес прысуд па крымінальнай справы супраць Віктара Шаура і Віталя Шыцікава па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя або актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак) за падзеі 10 жніўня ў Наваполацку. Суддзя Віталь Лапко асудзіў іх на два гады "хіміі" кожнага. Нагадаем, Віктар Шаура быў затрыманы ў Наваполацку ўвечары 10 жніўня. Віктар Шаура быў прызнаны палітычным зняволеным, пазней яго выпусцілі пад падпіску. Віталь Шыцікаў таксама знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе.
Паводле абвінавачвання, "Віктар Шаура разам з Віталём Шыцікавым і іншымі неўстаноўленымі асобамі вечарам 10 жніўня прынялі актыўны ўдзел ў групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак <...> разам з іншымі рухаліся па праезнай частцы вуліцы Маладзёжнай Наваполацка, ішлі наперадзе групы грамадзян, на забаронены сігнал светлафора, перакрывалі рух транспарту, гучна крычалі “Жыве Беларусь!”, “Ганьба”, “Позор”, “Уходи!”, пляскалі ў далоні, нецэнзурна лаяліся ў бок прадстаўнікоў праваахоўных органаў".
Суд горада Наваполацка асудзіў Шаура і Шыцікава на 2 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Падрабязнасці з судоў:
Наваполацк: судзяць “арганізатараў” групавых дзеянняў, якія парушылі грамадскі парадак
У Наваполацку працягваецца суд над актыўнымі ўдзельнікамі жнівеньскіх падзей
Крыніца: Па два гады "хіміі". У Наваполацку вынеслі прысуды за жнівеньскія пратэсты