23 студзеня ў Беларусі адбываюцца акцыі — "Ланцугі Салідарнасці". Паведамляецца пра кропкавыя затрыманні мірных дэманстрантаў у Мінску. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць факты пераследу. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
|
Спіс затрыманых 23 студзеня ў Мінску:
- Гавлуш Вольга Міхайлаўна
- Жук Ірына Мікалаеўна
- Салдаткін Аляксей Аляксандравіч (Заводскае РУУС)
Паведамляецца, што ў Мінску падчас раздачы ежы бедным затрыманыя актывісты "Ежы замест бомбаў" у Міхайлаўскім скверы. Таксама забралі людзей, якія прыйшлі атрымаць падтрымку. Актывісты знаходзяцца ў Кастрычніцкім РУУС. Астатніх павезлі ў Ленінскае. Прозвішчы затрыманых высвятляюцца.
Ліда
Журналіста Юрыя Дзяшука адпусцілі з ізалятара пасля 72 гадзін. Ён застаецца ў статусе падазраванага па ч. 2 арт. 339 КК (Хуліганства, здзейсненае групай асоб). Пра гэта 23 студзеня паведамілі ў Facebook арганізацыя "Рух "За Свабоду".
Журналіст быў у ізалятары часовага ўтрымання з 20 студзеня.
Інфармацыя дапаўняецца.
Дзе і як шукаць затрыманых у Мінску?
Сабралі інфармацыю аб тым, куды можна звяртацца, каб даведацца, дзе знаходзіцца затрыманы.