Сёння ў судзе Маскоўскага раёна Брэста пачаўся разгляд крымінальнай справы па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадаках) за выбарчыя пратэсты 10 жніўня. На лаве падсудных — адразу дзесяць чалавек. Справу разглядае суддзя Вера Філонік. У зале суда "не хапіла месца" нават сваякам падсудных. "Вясна" назірае за гэтай крымінальнай справай і распавядае яе падрабязнасці. З 10 абвінавачаных шэсць з'яўляецца палітзняволенымі, якія ўтрымліваюцца пад вартай у брэсцкім СІЗА-7:

Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY Праваабарончаму цэнтру “Вясна” сталі вядомыя падрабязнасці анансаванага Мінюстам пазбаўлення ажвакаткі Людмілы Казак ліцэнзіі на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці. Як адзначаецца ў паведамленні аб разглядзе пытання аб спыненні дзеяння ліцэнзіі, падставай для пазбаўлення абаронцы Марыі Калеснікавай адвакацкага статуса з’яўляецца “здзяйсненне дзеянняў, што дыскрэдытуюць званне адваката і адвакатуру, якое мела выраз у здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага арт. 23.4 КаАП”.

Андрэй Аляксандраў. Фота з сацыяльных сетак. Пра выклікі людзей у міліцыю на допыты "Палескай Вясне"  паведамілі з Мазыра і Калінкавічаў. Таксама дапытваюць людзей у Гомелі. 

Спецтранспарт міліцыі, які прыехаў пад дом Дзяніса Шылянка ў Рэчыцы. Фота "Палеская Вясна" 11 лютага праваабаронцы "Вясны" працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. 

14 лютага праваабаронцы "Вясны" працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Позна вечарам 13 лютага на базе адпачынку "Огонёк" у Смалявіцкім раёне супрацоўнікамі АМАПу былі затрыманыя ўдзельнікі і гледачы канцэрту беларускіх гуртоў РСП ("Разбітае сэрца пацана"), Panska Moc і Ok-Band.

Як паведамляюць naviny.by, экалагічныя актывісты і арганізацыі на працягу апошніх тыдняў назіраюць рэзкае ўзмацненне ціску, што праяўляецца як у нарастаючай інтэнсіўнасці, так і ў паўсюдным характары. Пра гэта гаворыцца ў заяве, якая паступіла 13 лютага ў БелаПАН і якую падпісалі Беларуская партыя «Зялёныя», экалагічнае таварыства «Зялёная сетка», грамадскае аб'яднанне «Экадом» і Беларуская антыядзерная кампанія. "На наш погляд, арышты, адміністрацыйныя і крымінальныя справы, ператрусы, дагляды, канфіскацыя тэхнікі сталі насіць як татальны, так і мэтавы характар. Мы хочам звярнуць увагу на шэраг ператрусаў, якія па надуманых падставах праводзяцца ў экалагічных актывістаў і мясцовых жыхароў, хто спачувае ім, уладальнікаў аграсядзібаў Нарачана-Вілейскага краю: у Віцебскай і Мінскай абласцях Беларусі", — гаворыцца ў заяве.

За студзень 2021 года грамадская прыёмная "Вясны" прыняла 419 зваротаў і падрыхтавала 71 скаргу.

Максім Конан. Фота: Таццяна Арынчына. Адваката Максіма Конана хочуць пазбавіць ліцэнзіі. Пра гэта ён даведаўся з ліста ад Мінюста, піша TUT.by. 

Руслан Валюк. Фота з сацыяльных сетак. Суд Смаргонскага раёна 12 лютага працягнуў разгляд крымінальнай справы Руслана Валюка і Інэсы Маркавай. Іх абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт 188 Крымінальнага кодэкса (Паклёп), за што пагражае штраф, або папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, ці абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў.