23 і 24 лютага ў судах Мінска разглядаюць адміністрацыйныя справы ў дачыненні да тых, каго затрымалі на маршы ў мікрараёне Лошыца ўчорашнім вечарам, а таксама, каго выклікалі ў суд павесткай.
Акрамя гэтага, праходзяць і паўторныя разгляды спраў пасля адмены пастановы раённых судоў судом другой інстанцыі.
ПЦ "Вясна" з дапамогай валанцёрак і валанцёраў працягвае збіраць інфармацыю пра вынікі судовых пасяджэнняў. Падрабязнасці з судовых працэсаў у табліцы і ў тэлеграм-канале "Вясна назірае".
*Карыстайцеся пошукам і сарціроўкай, каб хутка знайсці інфармацыю.
Крыніца: Ад 14 да 25 сутак арышту: Як караюць мірных пратэстоўцаў у Беларусі 23 і 24 лютага Дапоўнена