Сяргей Спарыш. Фота Уладзіміра Грыдзіна (RFE/RL) Днямі Генеральная пракуратура паведаміла, што накіравала ў Вярхоўны суд для вызначэння падсуднасці крымінальную справу ў дачыненні да пяці чалавек. Іх абвінавачваюць у падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў, а аднаго з іх – у перашкодзе працы Цэнтрвыбаркама (арт. 191 КК). Да гэтага часу было вядома толькі пра аднаго абвінавачанага па ч. 2 арт. 191 КК Беларусі — Сяргея Ціханоўскага.

Сёння Вярхоўны суд паведаміў, што таксама абвінавачаным па арт. 191 Крымінальнага кодэкса з'яўляецца палітзняволены актывіст партыі "Народная Грамада" Сяргей Спарыш. Яго абвінавачваюць па ч. 2 арт. 191 (перашкода працы Цэнтрвыбаркама), а таксама па ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках) і ч. 3 арт. 293 КК (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках).

Паведамляецца, што ягоная справа і справа яшчэ чатырох чалавек будзе разглядацца ў Мінскім абласным судзе. Гаврока ідзе пра палітзняволеных мужа і жонку адміністратара телеграм-канала "Армія з народмам" Сяргея Ярашэвіча і даверанай асобы Святланы Ціханоўскай Антаніны Канавалавай, палітзняволенага блогера тэлеграм-канала "Армія з народам" Сяргея Коршуна і Я. Прывалава. Чатырох чалавек абвінавачваюць у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках), ч. 3 арт. 293 КК (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках).

Дата суда пакуль невядомая.

Таксама па інфармацыі гомельскай "Вясны", давераных асоб Святланы Ціханоўскай Дзмітрыя Івашкова, Таццяна Канеўскую, Юрыя Уласава, Аляксандра Шабаліна перавядуць да канца тыдня ў Гомель. Справы накіраваныя ў суд, дзе іх будуць разглядаць да красавіка, затым будзе прызначаная дата суда.У цяперашні час Таццяна Канеўская, Дзмітрый Івашкоў, Юрый Уласаў Аляксандр Шабалін знаходзяцца ў СІЗА-1 г. Мінска.

Крыніца: Сяргея Спарыша абвінавачваюць у перашкодзе працы ЦВК. Яго справу і яшчэ чатырох чалавек разгледзець Мінаблсуд