- Катэгорыя: Вясна
У судзе Савецкага раёна пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да сясцёр Вікторыі і Анастасіі Міронцавых. Дзяўчат вінавацяць у актыўным удзеле ў групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі прадак (ч. 1 арт. 342 КК), і гвалце або пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў МУС (арт. 364 КК). Вікторыя Міронцава таксама абвіначваецца па ч. 1 арт. 363 КК – "Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак".
- Катэгорыя: Вясна
Сёння чарговае судовае пасяджэнне па справе палітзняволенага кіроўцы аўтадома "Страна для жизни" Аляксандра Арановіча, якога вінавацяць па ч. 1 арт. 342 і ч. 2 арт. 13 арт. 293 Крымінальнага кодэкса, праходзіць не ў судзе Ленінскага раёна Гродна, а ў будынку абласнога суда Гродна. Як стала вядома, гэта звязана з тэхнічнымі магчымасцямі допыту ў якасці сведак праз Skype іншых фігурантаў "справы Ціханоўскага", якія цяпер знаходзяцца ў следчых ізалятарах. Гаворка ідзе пра асуджанага па ч. 1 арт. 342 і арт. 369 КК на тры гады калоніі блогера і аўтара "Слуцк для жыцця" і палітзняволенага аператара "Страна для жизни" Арцёма Сакава, следства над якім яшчэ працягваецца. Справу разглядае суддзя Алена Пятрова. Маніторынг суда ажыццяўляе праваабаронца Раман Юргель. Адразу ў судзе па відэаканферэнцыі са следчай турмы №8 Жодзіна дапыталі асуджанага палітвязня Уладзіміра Няронскага. Ён адмовіўся ад дачы подпісы як сведка. Яго допыт праходзіць у форме адказаў на пытанні пракурора Дзяніса Корды. Аднак на многія пытанні ён адмаўляецца адказваць, карыстаючыся сваім правам не сведчыць супраць сябе. Уладзімір распавядае, што займаўся асвятленнем сітуацыі ў краіне праз канал "Слуцк для жизни". Няронскі адказвае яму, што пазнаёміўся з Аляксандрам Арановічам 4 траўня 2020 года ў Мазыры, калі ён здымаў стрым для свайго ютуб-канала "Слуцк для жизни". На пытанні пракурора, ён адказвае, што 5 траўня ён ездзіў за стырном аўтадома ў Магілёў, але з кім ехаў – не памятае. Пракурор працягвае задаваць удакладняючыя пытанні, на што Няронскі адрэагаваў: "Дык вы пытаецеся пра Ціханоўскага ці Арановіча?" Таксама ён параіў пракурору паглядзець яго справу – там усё напісана. Няронскі распавядае, што ў гасцініцы ночылі Ціханоўскі і Арановіч, а пасля начоўкі Аляксандр з'ехаў на іншай машыне.
- Катэгорыя: Вясна
На мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па ўдасканаленню заканадаўства ў сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі і аховы грамадскага парадку, падчас якога пацікавіўся, што “зроблена для навядзення парадку ў адвакатуры”. Пасля нарады міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі распавёў пра падрыхтаваныя Мінюстам змены ў заканадаўства аб адвакатуры. Нагадаем, што змены ў заканадаўства рыхтаваліся ўпотай ад адвакацкай карпарацыі, а праект зменаў, які з’явіўся, быў крытычна ўспрыняты самімі адвакатамі, паколькі плануемыя змены пазбаўлялі адвакатуру рэшткаў незалежнасці. Праваабарончая супольнасць з насцярогай паставілася да апублікаванага праекту правак, таму што яны дыскрымінуюць адвакатаў.
- Катэгорыя: Вясна
38-гадовую Вольгу Залатар са Ждановіч затрымалі 18 сакавіка, калі яна везла 10-гадовую дачку ў музычную школу. Супрацоўнікі ГУБАЗіКа развярнулі яе машыну і суправадзілі да дому. Там прайшоў ператрус, пасля якога Вольгу забралі ў ізалятар. У той жа вечар каля 23:00 на допыт выклікалі яе мужа Сяргея Ганкевіча, але, як высвятлілася ў наступстве, гэта была толькі фармальная падстава для выкліка Сяргея ў аддзяленне, дзе яго самога затрымалі. На наступны дзень у межах крымінальнай справы Вольгу змясцілі ў СІЗА-1, а яе мужа арыштавалі на 10 сутак за вывешаны сцяг на акне. Іх пяцера непаўнагадовых дзяцей засталіся пад наглядам бабулі. Прэс-служба УУС Мінаблвыканкама паведаміла, што жанчыну затрымалі «за актыўную пратэстную дзейнасць», яна была адміністратаркай мясцовага дваровага чата і арганізоўвала несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы: чаяванні, прагулкі, канцэрты. Толькі сёння блізкія Вольгі дазналіся, што супраць жанчыны ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) — яна з'яўляецца падазраванай. “Вясна” сабрала ўсё, што вядома па гэтай справе: хто такая Вольга Залатар, як судзілі яе мужа Сяргея Ганкевіча і як пракаментавала затрыманне жанчыны міліцыя. Вольга Залатар — беларускамоўная жыхарка Ждановічаў. Вольга скончыла Ліцэй БДУ і Факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ. Вольгу называюць "маці-гераіня", бо ў яе пяцера непаўналетніх дзяцей: старэйшай дачцэ — 17 год, малодшаму — усяго чатыры.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Савецкага раёна Мінска ў панядзелак павінен быў працягнуцца разгляд крымінальнай справы палітычнага зняволенага Кірыла Паўлаўца, якому прад’яўленае абвінавачванне паарт. 342 Крымінальнага кодэкса(Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
- Катэгорыя: Вясна
Суд Фрунзенскага раёна Мінска 22 сакавіка вынес прысуд па крымінальнай справы супраць 34-гадовага палітвязня з Гомеля Дзяніса Чыкалёва за падзеі 9 жніўня ў Мінску: тры гады "хіміі". Такі прысуд вынесла суддзя Алена Бушава. Пасля сямі месяцаў пад вартай яго вызвалілі ў залі суда. Хлопца затрымалі 10 жніўня і распачалі супраць яго крымінальную справу па ч. 2 арт. 293 (удзел у масавых беспарадках), а потым справу перакваліфікавалі на больш мяккі артыкул – на ч. 1 арт. 342 Крымінальна кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак). На судзе палітвязень віну не прызнаў. Па матэрыялах справы, Чыкалёў парушыў 9 жніўня працу аднаго аўтобуса, за гэта "Мінсктранс" выставіў пазоў на суму 6 126 рублёў і 81 капейку, але яго перанакіравалі разглядаць у грамадзянскім парадку. Паводле версіі абвінавачвання, Дзяніс Чыкалёў увечары 9 жніўня прыбыў у сталіцу з Гомеля, каб "прыняць актыўны ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, якія адбываюцца ў цэнтральнай частцы сталіцы".
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" 21 і 22 сакавіка сочыць за падзеямі ў краіне і працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу: прэвентыўныя затрыманні перад Днём Волі, ператрусы, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
"Хатняя хімія", "хімія", пазбаўлення волі ... За апошнія месяцы беларускія суды выносяць мноства прысудаў па палітычных крымінальных справах. Судзяць за актыўны ўдзел у мірных акцыях пратэсту, нібыта гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі і службоўцаў унутраных войскаў, масавыя беспарадкі, абразу прэзідэнта і службовых асобаў.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Жлобінскага раёна 19 сакавіка працягваўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да мясцовых жыхароў – Віктара Шмігельскага, Іллі Патрушава і Андрэя Шаўчука.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" 20 сакавіка сочыць за падзеямі ў краіне і працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу: ператрусы, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.