Сёння раніцай у прыватным доме вядомага музыкі і аўтарэстаўратара Змітра Афанасенкі, а таксама ў кватэры ягоных бацькоў адбываюцца ператрусы.
Як стала вядома праваабаронцам, нейкі Дзяркач напісаў данос на братоў Афанасенкаў, якія, маўляў, са штабу БНФ і ў гаражы вырабляюць бомбу. Падрабязнасці высвятляюцца.
17 сакавіка на допыты ў якасці сведкаў выкліканыя праваабаронцы Леанід Свецік у Віцебску, Уладзімір Малей і Маргарыта Вялічкіна ў Брэсце, Сяржук Лацінскі ў Бабруйску.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
|
Будзе дапоўнена.
Крыніца: Серада пачынаецца з ператрусаў і допытаў: прыйшлі да Зміцера Афанасенкі