- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" 20 сакавіка сочыць за падзеямі ў краіне і працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу: ператрусы, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
Суд Фрунзенскага раёна Мінска 23 сакавіка пачынае разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да вядомай перакладчыцы і выкладчыцы ангельскай мовы Вольгі Калацкай. Яе вінавацяць у злосным хуліганстве (частка 1 і частка 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса), нібыта Вольга падчас адной з акцый пратэсту ўдарыла супрацоўніка СТВ Рыгора Азаронка.
- Катэгорыя: Вясна
На допыты ў Следчы камітэт працягваюць актыўна выклікаць праваабаронцаў і валанцёраў “Вясны”, а таксама і журналістаў па ўсёй краіне.
- Катэгорыя: Вясна
У Следчы камітэт па Гарадзенскай вобласці на 20 сакавіка выклікалі сябраў Праваабарончага цэнтра “Вясна” Віктара Сазонава (12-00), Уладзіміра Хільмановіча (15-00) і праваабаронцу Андрэя Коцю (10-00).
- Катэгорыя: Вясна
У Мінску 22 сакавіка адбываюцца суды над мірнымі пратэстоўцамі, затрыманымі на нядзельным маршы ў Чыжоўцы, а таксама тымі, каго забіралі з дому ў РУУС нібыта на "прафілактычную размову".
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" 19 сакавіка працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: ператрусы, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёна Гродна 22 сакавіка працягнулі разгляд крымінальнай справы супраць 38-гадовага кіроўцы аўтадома "Страна для жизни" са Старых Дарог Аляксандра Арановіча. Яго абвінавачваюць у арганізацыі дзеянняў, што груба парушылі грамадскі парадак у Гродне 29 траўня, па ч. 1 арт. 342 КК. Таксама яго абвінавачваюць па ч. 2 арт. 13 арт. 293 КК (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадкаў) за захоўванне на гарышчы дома ў сваіх бацькоў у Старых Дарогах старой дымавой шашкі. За кратамі Аляксандра ўтрымліваюць ўжо дзясяты месяц. Сёння, 22 сакавіка, у судзе глядзелі запісы з відэарэгістратараў супрацоўнікаў міліцыі, а таксама службовых аўтамабіляў. Яны зафіксавалі пачатак падзей, затрыманні Ціханоўскага і ягонай каманды, перавозку затрыманых на пікеце 29 траўня ў міліцэйскіх бусах. Справу разглядае суддзя Алена Пятрова, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае Дзяніс Корда. Маніторынг суда ажыццяўляе праваабаронца Раман Юргель. "Вясна" распавядае, як праходзіць 13-ы працэс над палітвязнем Аляксандрам Арановічам. Папярэдні працэс па гэтай справе адбыўся ў будынку Гродзенскага абласнога суда. На мінулым судовым пасяджэнні дапыталі палітзняволенага асуджанага па ч. 1 арт. 342 і арт. 369 КК на тры гады калоніі блогера і аўтара "Слуцк для жизни" Уладзіміра Няронскага. Гэтак жа павінен быў адбыцца допыт аператара "Страна для жизни" Арцёма Сакава, следства над якім працягваецца. Аднак слухачам абвясцілі, што немагчыма ўсталяваць сувязь з СІЗА-1, таму допыт адбудзецца на наступным судовым паседжанні. Але пасля абвяшчэння суддзёй перапынку да панядзелка, калі ўсе разышліся з залы Гродзенскага аблсуда, сувязь з СІЗА-1 раптам з'явілася — слуханне па справе аднавілі. Адваката, які ад'язджаў ад суда, папрасілі вярнуцца на працэс. Допыт Арцёма Сакава адбыўся ў адсутнасці слухачоў.
- Катэгорыя: Вясна
Працягваюцца актыўныя следчыя дзеянні ў межах крымінальнай справы, узбуджанай супраць Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Жлобінскага раёна 22 сакавіка вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да мясцовых жыхароў – Віктара Шмігельскага, Іллі Патрушава і Андрэя Шаўчука.