Ягор Сугойдзь. Фота: TUT.BY 19 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёна вынеслі прысуд палітвязню Ягору Сугойдзю. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага і асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Таксама суддзя Вікторыя Шабуня накіравала Сугойдзя на прымусовае лячэнне ад алкагалізму. Дзяржабвінавачанне падтрымаў памочнік пракурора Арцём Цвяткоў.

Ягор Сугойдзь — мужчына, якога дзявятага жніўня ў раёне Стэлы меркавана збіў аўтазак. Пасля інцыдэнту ён быў збіты АМАПам і трапіў ў бальніцу. Пасля гэтага ён быў узяты пад варту.

Палітвязня прызналі вінаватым у тым, што дзявятага жніўня на скрыжаванні праспекта Машэрава і вуліцы Заслаўская ён у стане алкагольнага ап'янення наўмысна ўдзельнічаў у незаконных масавых мерапрыемствах. Таксама прымаў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак, якія спалучаныя з непадпарадкаваннем патрабаванням прадстаўнікоў улады. Менавіта ён выйшаў на праезную частку, заскочыў на машыну, выкрыкваў. Яго дзеянні пацягнулі парушэнне грамадскага парадку, а таксама перашкодзілі руху грамадскага транспарту.

Ягор Сугойдзь прызнаў віну часткова: згодзен з тым, што ўдзельнічаў у мітынгу, з тым, што заскокваў на МАЗ.

Падрабязнасці пра суд:

Мінск: пачаўся суд над палітвязнем Ягорам Сугойдзем

Ягор Сугойдзь прызнае віну часткова: згодзен з тым, што ўдзельнічаў у мітынгу, з тым, што заскокваў на МАЗ, — не.

Мінск: пракурор запрасіў два гады пазбаўлення волі для палітвязня Ягора Сугойдзя

17-18 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёна працягнулі разглядаць справу палітвязня Ягора Сугойдзя, якога абвінавачваюць паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Справу разглядае суддзя Вікторыя Шабуня. Дзяржабвінавачанне падтрымлівае памочнік пракурора Арцём Цвяткоў.

Крыніца: Палітвязня Ягора Сугойдзя, якога 9 жніўня каля Стэлы збіў аўтазак, асудзілі да двух гадоў калоніі