Валянцін Стэфановіч. Фота: TUT.BY Працягваюцца актыўныя следчыя дзеянні ў межах крымінальнай справы, узбуджанай супраць Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска працягнуўся разгляд крымінальнай справы палітычнага зняволенага, дызайнера Дзмітрыя Кубарава, якога вінавацяць у арганізацыі масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса). Пад час спрэчак па справе, якія адбыліся 22 сакавіка, памочніца пракурора Аліна Касьянчык запрасіла для яго сем гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.  Таксама Касьянчык падтрымала пазоўныя патрабаванні на кампенсацыю 69000 рублёў за шкоду, нанесеную "Мінсктрансу" за перыяд 9-12 жніўня 2020 года. Нягледзячы на тое, што гэта сума датычыцца ўсяго горада і ў матэрыялах справы ўтрымліваецца дакумент, згодна з якім вызначыць дакладную шкоду, нанесеную дзеяннямі абвінавачанага, не прадастаўляецца магчымым. Адвакат Дзмітрыя Кубарава ў сваёй прамове прасіў перакваліфікаваць справу на ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак).

Мікалай Старавойтаў. Фота: Realt.by На мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па ўдасканаленню заканадаўства ў сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі і аховы грамадскага парадку, падчас якога пацікавіўся, што “зроблена для навядзення парадку ў адвакатуры”. Пасля нарады міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі распавёў пра падрыхтаваныя Мінюстам змены ў заканадаўства аб адвакатуры. Нагадаем, што змены ў заканадаўства рыхтаваліся ўпотай ад адвакацкай карпарацыі, а праект зменаў, які з’явіўся, быў крытычна ўспрыняты самімі адвакатамі, паколькі плануемыя змены пазбаўлялі адвакатуру рэшткаў незалежнасці. Праваабарончая супольнасць з насцярогай паставілася да апублікаванага праекту правак, таму што яны дыскрымінуюць адвакатаў.

Святлана Панамарова каля суда. Фота spring96.org У судзе Несвіжскага раёна 23 сакавіка пачаўся крымінальный працэс у дачыненні да 65-гадовай Святланы Панамаровай, якую вінавацяць у абразе прадстаўніка ўлады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

23 сакавіка суд Заводзскага раёна горада Мінска вынес прысуд палітвязню — 32-гадоваму Яўгену Курганаву: два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Яўген — чалавек з інваліднасцю трэцяй групы. Яго прызналі вінаватым па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу РБ.

Палітвязень Віктар Сядоў У судзе Першамайскага раёна Мінска 23 сакавіка працягваецца разгляд крымінальнай справы Віктара Сядова, узбуджанай за ўдзел у масавых беспарадках (частка 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэксу).

У Мінску 22 і 23 сакавіка пасля месячнага перапынку аднавіўся суд над Віктарам Бабарыкам і топ-мэнэджарамі Белгазпрамбанка. Незалежную прэсу па-ранейшаму не пускаюць на суд — гэтак жа было і на першых паседжаннях. Прадстаўнікі беларускіх дзяржаўных і расійскіх СМІ трапляюць у судовую залю без праблем. Палітзняволены экс-прэтэндэнт у прэзідэнты Віктар Бабарыка не прызнаў віну і заявіў адвод суддзі Ігару Любавіцкаму. Нагадаем, суд над топ-мэнэджарамі "Белгазпрамбанка" пачаўся 17 лютага. Віктар Бабарыка абвінавачваецца ў "адмыванні" сродкаў, атрыманых злачынным шляхам (ч. 2  арт. 235 КК), і атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры (ч. 3  арт. 430 КК, Аляксей Задойка (былы першы намеснік старшыні праўлення Белгазпрамбанка), Кірыл Бадзей (в. а. старшыні праўлення Белгазпрамбанка пасля сыходу Бабарыка), Сяргей Шабан (намеснік старшыні праўлення Белгазпрамбанка), Дзмітрый Кузьміч (намеснік старшыні праўлення банка), Аляксандр Ільясюк (намеснік старшыні праўлення банка), Сяргей Дабралёт (былы намеснік старшыні праўлення банка) абвінавачваюцца ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры. Віктар Кабяк (заснавальнік кампаніі «Активлизинг») абвінавачваецца ў дачы хабару паўторна альбо ў буйным памеры. З Бадзеем, Дабралетам, Кузьмічом, Ільясюком, Шабанам, Кабяком заключаны дасудовыя пагадненні аб супрацоўніцтве. 

Кацярына Барысевіч. Фота: TUT.BY Праваабарончы цэнтр "Вясна" 23 сакавіка працягвае сачыць за грамадска-палітычнымі падзеямі ў Беларусі і працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу: прэвентыўныя затрыманні перад Днём Волі, ператрусы, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 23 сакавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць 14 пінскіх палітвязняў. Іх усіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса). На лаве падсудных – пінчукі ад 19 да 44 гадоў: муж і жонка, два сябра, актывіст Руху "За Свабоду", таксіст, у якога дагэтуль траўмы пасля збіцця сілавікамі. Пацярпелымі па справе выступаюць 109 супрацоўнікаў міліцыі, большасці якіх прычыненыя шкоды, якія не пацягнулі за сабой кароткачасовага расстройства здароўя. Некаторым пацярпелым па матэрыялах справы – "спрабавалі ўжыць гвалт". Пракуратура выставіла пазоў на суму 24 тысячы рублёў – у столькі ацанілі шкоду ад дзеянняў пратэстоўцаў у Пінску. "Пінскую справу" разглядае сумнавядомы суддзя Яўген Брэган. На судовы працэс пусцілі толькі сваякоў абвінавачаных і дзяржаўную прэсу – незалежныя журналісты і назіральнікі не змаглі патрапіць у залю. Увечары 9 жніўня пінчукі пачалі збірацца каля сваіх выбарчых участкаў, каб даведацца пра вынікі выбараў па сваіх раёнах. Аднак там іх пачалі адпраўляць да Пінскага гарадскога выканаўчага камітэта, тлумачачы гэта тым, што ўсе дадзеныя ўжо перададзеныя ў гарвыканкам. Калі ўвечары 9 жніўня каля гарвыканкама сабралася каля тысячы чалавек, да іх з мегафонам выйшаў начальнік Пінскага ГАУС Дзмітрый Каравякоўскі і чыноўнік. Было прапанавана вылучыць ад людзей пяць дэлегатаў, якія змогуць пагутарыць з кіраўніцтвам горада. Па словах пінчукоў, людзі проста хацелі даведацца вынікі выбараў. Калі пяць чалавек увайшлі ў будынак гарвыканкама, начальнік міліцыі сказаў усім чакаць. Каля будынка гарвыканкама яны прачакалі каля дзвюх гадзін, але сваіх пяці дэлегатаў у той вечар яны так і не дачакаліся. Як высвятлілася ў далейшым, улады проста цягнулі час. За гэтыя дзве гадзіны ў горад прыбыло падмацаванне сілавікоў. Людзей сталі акружаць. Апынуўшыся ў такой сітуацыі, людзі пачалі прарывацца з "кальца". Па словах мясцовых, далей пачаліся сутыкненні з АМАПам: сілавікоў пачалі адціскаць. Пачаліся масавыя жорсткія затрыманні. Затрыманых збівалі на працягу некалькіх дзён.

Вольга Калацкая ў судзе. Фота: "Наша Ніва". Суд  Фрунзенскага раёна Мінска 23 сакавіка пачынае разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да вядомай перакладчыцы і выкладчыцы ангельскай мовы Вольгі Калацкай. Яе вінавацяць у злосным хуліганстве (частка 1 і частка 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса), нібыта Вольга падчас адной з акцый пратэсту ўдарыла супрацоўніка СТВ Рыгора Азаронка.