- Катэгорыя: Вясна
У судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска 25 сакавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 24-гадовага Вячаслава Яльніцкага, якога вінаваць у актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, па падзеях 22 лістапада (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Маскоўскага раёна Мінска 26 сакавіка разглядаецца крымінальная справа, узбуджаная за абразу прадстаўніка ўлады па артыкуле 369 Крымінальнага кодэксу.
- Катэгорыя: Вясна
Палітвязень Вячаслаў Рагашчук, адзін з 14 падсудных па «пінскай справе», якая зараз разглядаецца ў судзе Брэста, працягвае скардзіцца на болі ў галаве пасля трохдзённага збіцця пасля затрымання 10 жніўня. У лістах родным палітвязень дагэтуль скардзіцца на шум і звон у галаве. У брэсцкім СІЗА-7 палітвязень папрасіў абследаваць яго галаву, так як болі яго не адпускаюць ўжо восьмы месяц. У баранавіцкім следчым ізалятары, нягледзячы на шматлікія просьбы Вячаслава і яго родных, абследаванне так і не правялі. Па "пінскай справе", адным з 14 абвінавачаных якіх з'яўляецца Вячаслаў Рагашчук, прайшло два паседжанні. Ён прызнаў віну часткова, але сказаў, што паказанні ў судзе будзем даваць толькі пасля допыту пацярпелых па справе (а такімі па справе прызнаныя больш за сотню сілавікоў). Яго сястра Кацярына распавядае, што яе брат у судзе выглядае схуднелым.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Маскоўскага раёна Мінска 26 сакавіка разглядаецца крымінальная справа, узбуджаная за абразу прадстаўніка ўлады па артыкуле 369 Крымінальнага кодэксу.
- Катэгорыя: Вясна
25-гадовы жыхар Гомеля Аляксандр віхор памёр у ноч з 11 на 12 жніўня ў рэанімацыі туберкулезнай бальніцы Гомеля, куды яго прывезлі з СІЗА пасля неаднаразовых збіванняў увечары пасля затрымання. Следчы адразу заявіў бацькам, што ў іх сына была перадазіроўка наркотыкамі, хоць потым іншы следчы папрасіў прабачэння за гэтыя словы — у афіцыйнай экспертызе напісана, што ні алкаголю, ні наркотыкаў у крыві Сашы не было. 16 лютага Упраўленне Следчага камітэта па Гомельскай вобласці паведаміла, што прычына смерці гамяльчука — "захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы, якія раптам абвастрыліся". На гэтай падставе СК адмовіў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце смерці Віхора. Таксама заяўляецца, што ў сувязі са смерцю Аляксандра "ў чыіх-небудзь дзеяннях не было ўстаноўлена ніякага злачынства". Паведамляецца, што падчас праверкі следчыя ўзялі тлумачэнні ў 90 чалавек, уключаючы відавочцаў затрымання гамяльчука, а таксама якія знаходзіліся з ім у СІЗА і АУС, работнікаў суда і ўстановаў аховы здароўя. Вывучаныя і відэазапісы, дзе зафіксаваныя падзеі з удзелам хлопца. Праведзена 18 розных экспертыз, а таксама іншыя мерапрыемствы для ўстанаўлення абставінаў здарэння.

У Мінску і рэгіёнах 26 сакавіка адбываюцца судовыя разгляды адміністрацыйных спраў тых, каго прэвентыўна затрымлівалі ў апошнія дні, а таксама затрыманых па ўсёй краіне на Дзень Волі. Па звестках праваабаронцаў усяго было затрымана больш за 200 чалавек.
- Катэгорыя: Вясна
З кастрычніка мінулага года і па цяперашні час па фактах "рэйкавай вайны" распачата 97 крымінальных спраў. 13 з іх ужо накіраваны ў суд. Пра гэта паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.
- Катэгорыя: Вясна
Уначы з 25 на 26 сакавіка зламыснікі часова атрымалі доступ да тэлеграм-канала «Нашай Нівы», узламаўшы акаўнты трох супрацоўнікаў, у тым ліку намесніка галоўнага рэдактара Змітра Панкаўца, паведамляе адноўлены ТГ-канал “Нашай Нівы”.