- Катэгорыя: Вясна
Суд Берасцейскага раёна 24 сакавіка вынес прысуд па крымінальнай справе жыхара вёскі Вельямовічы Аляксандра Паліводы за здзек над дзяржаўнай сімволікай (артыкул 370 Крымінальнага кодэксу РБ).
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" 23 сакавіка працягвае сачыць за грамадска-палітычнымі падзеямі ў Беларусі і працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу: прэвентыўныя затрыманні перад Днём Волі, ператрусы, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.
- Катэгорыя: Вясна
Члены Савета ААН у правах чалавека ўхвалілі рэзалюцыю, у якой асуджаюцца дзеянні ўладаў у Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пасля іх, паведамляецца на сайце ААН.
- Катэгорыя: Вясна
23 і 24 сакавіка ў судзе Савецкага раёна працягнуўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітзняволеных сясцёр Анастасіі і Вікторыі Міронцавых. Дзяўчат абвінавачваюць у актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), і гвалце або пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў МУС (арт. Вікторыя Міронцава таксама ўвінаецца па ч. 1 арт. 363 КК - "супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак".
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Маскоўскага раёна Брэста 23 сакавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць 14 пінскіх палітвязняў. Іх усіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса). На лаве падсудных – пінчукі ад 19 да 44 гадоў: муж і жонка, два сябра, актывіст Руху "За Свабоду", таксіст, у якога дагэтуль траўмы пасля збіцця сілавікамі. Пацярпелымі па справе выступаюць 109 супрацоўнікаў міліцыі, большасці якіх прычыненыя шкоды, якія не пацягнулі за сабой кароткачасовага расстройства здароўя. Некаторым пацярпелым па матэрыялах справы – "спрабавалі ўжыць гвалт". Пракуратура выставіла пазоў на суму 24 тысячы рублёў – у столькі ацанілі шкоду ад дзеянняў пратэстоўцаў у Пінску. Усе, акрамя палітзняволеных Данііла Богната і Ігара Салаўяў, прызналі віну часткова. Данііл і Ігар віну не прызналі цалкам. "Пінскую справу" разглядае сумнавядомы суддзя Яўген Брэган. На судовы працэс пусцілі толькі сваякоў абвінавачаных і дзяржаўную прэсу – незалежныя журналісты і назіральнікі не змаглі патрапіць у залю. Увечары 9 жніўня пінчукі пачалі збірацца каля сваіх выбарчых участкаў, каб даведацца пра вынікі выбараў па сваіх раёнах. Аднак там іх пачалі адпраўляць да Пінскага гарадскога выканаўчага камітэта, тлумачачы гэта тым, што ўсе дадзеныя ўжо перададзеныя ў гарвыканкам. Калі ўвечары 9 жніўня каля гарвыканкама сабралася каля тысячы чалавек, да іх з мегафонам выйшаў начальнік Пінскага ГАУС Дзмітрый Каравякоўскі і чыноўнік. Было прапанавана вылучыць ад людзей пяць дэлегатаў, якія змогуць пагутарыць з кіраўніцтвам горада. Па словах пінчукоў, людзі проста хацелі даведацца вынікі выбараў. Калі пяць чалавек увайшлі ў будынак гарвыканкама, начальнік міліцыі сказаў усім чакаць. Каля будынка гарвыканкама яны прачакалі каля дзвюх гадзін, але сваіх пяці дэлегатаў у той вечар яны так і не дачакаліся. Як высвятлілася ў далейшым, улады проста цягнулі час. За гэтыя дзве гадзіны ў горад прыбыло падмацаванне сілавікоў. Людзей сталі акружаць. Апынуўшыся ў такой сітуацыі, людзі пачалі прарывацца з "кальца". Па словах мясцовых, далей пачаліся сутыкненні з АМАПам: сілавікоў пачалі адціскаць. Пачаліся масавыя жорсткія затрыманні. Затрыманых збівалі на працягу некалькіх дзён.
- Катэгорыя: Вясна
24 сакавіка суд Маладзечанскага раёна пачаў разглядаць справу паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса. Яе ўзбудзілі супраць шасці маладзечанцаў, якія 21 лістапада перакрылі дарогу ў горадзе на некалькі хвілін.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 24 сакавіка быў вынесены прысул па крымінальнай справе палітычнага зняволенага, дызайнера Дзмітрыя Кубарава, якога абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса). Суддзя Дзмітрый Лукашэвіч прызнаў яго вінаватым і пастанавіў пакараць Кубарава 7 гадамі пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Менавіта такое пакаранне напярэдадні запрасіла памочніца пракурора Аліна Касьянчык. Згодна з абвінавачваннем, з 9 па 12 жніўня Дзмітый Кубараў заклікаў людзей у інтэрнэце і афлайн да актыўнага ўдзелу ў масавых беспарадках. А таксама сам арганізоўваў масавыя беспарадкі і ўдзельнічаў у іх. Акрамя таго, ён меў намеры вырабіць “кактэйль Молатава”.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 24 сакавіка абвешчаны прысуд па крымінальнай справе, узбуджанай ў дачыненні да вядомай перакладчыцы і выкладчыцы ангельскай мовы Вольгі Калацкай. Яе вінавацілі ў злосным хуліганстве (частка 1 і частка 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса), нібыта Вольга падчас адной з акцый пратэсту ўдарыла супрацоўніка СТВ Рыгора Азаронка.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Заводскага раёна працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 32-гадовага Юрыя Сяргея і 37-гадовага Кірыла Казея, абвінавачаных па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: падрыхтоўка да здзяйснення асабліва злоснага хуліганства (ч. 1 арт. 13, ч. 3 арт. 339 КК), падрыхтоўка да наўмыснага знішчэння альбо пашкоджання маёмасці (ч. 1 арт. 13, ч. 2 арт. 218 КК), незаконнае захоўванне боепрыпасаў (ч. 3 арт. 295 КК). На думку следства, Казей і Сяргей мелі намер пракалоць шыны аўто мужчыны, які напаў напярэдадні на чалавека з бел-чырвона-белым сцягам. 27 кастрычніка 2020 года ў сацсетках з'явілася відэа, як кіроўца BMW б'е мужчыну проста на дарозе. Да гэтага мужчына махаў бел-чырвона-белым сцягам, і такую рэакцыю кіроўцы многія звязалі з яго палітычнай пазіцыяй (пазней нападнік патлумачыць, што інцыдэнт не звязаны з палітыкай).