Ілюстрацыйнае фота Раніцай 29 сакавіка ў Мінску і рэгіёнах распачынаюцца суды па адміністрацыйных справах над затрыманымі ў пятніцу і выходныя дні. 

Генадзь Клімашэвіч. Cуд Бярозаўскага раёну 26 сакавіка пакараў жыхара аграгарадка Малеч Генадзя Клімашэвіча па “народным артыкуле” 24.23 ч.1 КаАП 20 базавымі велічынямі за “несанкцыянаваны пікет”. Пастанову вынесла суддзя Алена Нямкова.

Ілюстрацыйнае фота 25 сакавіка ў Мінску і рэгіёнах адбываюцца судовыя разгляды адміністрацыйных спраў тых, каго прэвентыўна затрымлівалі ў апошнія дні. Людзей забіралі з працы і з дому, дастаўлялі ў РУУС і складалі пратаколы па арт. 19.1 КаАП "Дробнае хуліганства" і 23.4 КаАП "Непадпарадкаванне міліцыі". 

Праваабарончы цэнтр "Вясна" 28 сакавіка збірае факты палітычнага пераследу: затрыманні, ператрусы, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. 

Да кампаніі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй Libereco, далучыліся яшчэ дзевяць дэпутатаў парламентаў еўрапейскіх краінаў. “Хросных” атрымалі палітвязні Аляксандр Раентаў, Сяргей Драздоўскі, Глеб Гатоўка, Яўген Каліноўскі, Максім Зіневіч, Арцём Такарчук, Ілля Мігно, Руслан Акостка і Аляксандр Драздоў.

Следчы камітэт. Фота: sputnik.by Усё больш і больш праваабаронцаў і валанцёраў атрымалі позвы на допыты ў Следчы камітэт, альбо былі дапытаныя раней па справе “Вясны” раней. Лік ідзе на дзесяткі.

Днём 27 сакавіка прэс-служба МУС паведаміла, што ў Мінску каля метро "Пушкінская" супрацоўнікі міліцыі затрымалі 30-гадовага жыхара Вілейскага раёна, у якога пры сабе была зброя. "У ходзе асабістага дагляду знойдзеныя газавы і сігнальны пісталеты, патроны, лазерная ўказка і складаны нож", —кажуць у ведамстве. На "пакаяльным відэа" мужчына сцвярджае, што гэты набор яму для таго, каб абараняцца і сам ён ніколі не ўдзельнічаў у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Актывісты Вілейкі пазналі затрыманага і паведамілі праваабаронцам "Вясны", што гэта Андрэй Сялюн — брат-блізнюка асуджанага да смяротнага пакарання ў 2013 годзе Паўла Сялюна. Брата затрыманага Андрэя расстралялі імем Рэспублікі Беларусь у 2014 годзе. Таксама на "пакаяльным відэа" дэманструюць нібыта на тэлефоне затрыманага падпіскі на "дэкструктыўныя тэлеграм-каналы", тры з якіх — свежыя. Падпіскі на іх датаваныя адным часам — у 12:41. Мужчына сцвярждае, што падпісаны на тэлеграм-каналы [не ўдакладняецца на якія] для таго, каб "сачыць, як склаліся лёсы людзей, якіх рэпрасавалі". 

Фота "Нашай Нівы" На суботу 27 сакавіка ў Мінску была анансавана акцыя пратэсту ў раёне плошчы Бангалор. 

Ілюстрацынае фота "Нашай Нівы" Праваабарончы цэнтр "Вясна" 24 сакавіка працягвае сачыць за грамадска-палітычнымі падзеямі ў Беларусі і працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу: прэвентыўныя затрыманні перад Днём Волі, "прафілактычныя гутаркі", ператрусы, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" 26 сакавіка працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу: затрыманні, ператрусы, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію: