Святлана Панамарова каля суда. Фота spring96.org У судзе Несвіжскага раёна 23 сакавіка пачаўся крымінальный працэс у дачыненні да 65-гадовай Святланы Панамаровай, якую вінавацяць у абразе прадстаўніка ўлады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

Справу вядзе суддзя Вольга Крупец, бок абвінавачвання прадстаўляе памочніца пракурора Алена Каменка.

Пацярпелым па справе праходзіць старэйшы сяржант АМАП Мінаблвыканкама Віталь Фёдараў.

Паводле абвінавачвання, Святлана Панамарова 26 кастрычніка 2020 года пакінула каментар: "Застраліся, с**а" пад фатаздымкам Віталя Фёдарава ў фэйсбуку з мэтай прынізіць гонар і годнасць, як асабіста пацярпелага, так і ўсяго МУС агулам.

Падсудная сваю віну не прызнае. Жанчына адмовілася ад адваката і абараняе сябе сама. Святлана Панамарова не можа з пэўнасцю сцвярджаць, што каментар пакінула менавіта яна, бо не памятае ці пісала каментар і ці карысталася Фэйсбукам у той дзень увогуле. На папярэднім следстве падцвердзіла, што каментар пакінула яна, але на судзе ўказвае, што сказала так, бо тады разгубілася.

«Я не ўпэўнена, што гэта не падробка». Пенсіянерку будуць судзіць за каментар да выдаленага паста

Святлане Панамаровай 65 гадоў, яна жыве ў невялікім гарадку Клецку. 23 сакавіка ў судзе Нясвіжскага раёна будзе разглядацца крымінальная справа Святланы. Пенсіянерку будуць судзіць па артыкуле 369 КК за каментар у фэйсбуку.

Пры гэтым пацярпелы заявіў грамадзянскі іск на кампенсацыю маральных пакутаў на 2000 рублёў. Віталь Федараў сцвярджае, што пасля таго, як даведаўся пра абразлівы каментар, перажываў больш за месяц, але да псіхолага не звяртаўся. На пытанне Панамаровай, ці не перашкаджае такая тонкая душэўная арганізацыя службе ў АМАП адказаў, што дакладна не.

Пацярпелы выказаў намер перавесці грашовую кампенсацыю на дабрачыннасць, на што Святлана прапанавала ёй гэтыя грошы і пакінуць, бо яны ўтрымлівае прытулак для жывёл, а гэта як раз з’яўляецца дабрачыннасцю.

Інфармацыя будзе дапаўняцца

Праваабарончы цэнтр "Вясна" з дапамогай валанцёраў адсочвае гэты судовы працэс. 

Крыніца: У Нясвіжы судзяць пенсіянерку за абразлівы каментар пад фота АМАПаўца