- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу 10 красавіка: затрыманні, ператрусы, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Першамайскага раёну Мінска вынеслі прысуд індывідуальнаму прадпрымальніку, цырульніку з Брэсту 31-гадовага Андрэю Сачанку па артыкулах 364 і 366 Крымінальнага кодэксу. Яго асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Суд таксама абавязаў Сачанку выплаціць маральную шкоду ў дзве тысячы рублеў пацярпеламу Кавальчуку, дзяржпошліну — 87 рублеў і працэсуальныя выдаткі — 12 капеек.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля 13 красавіка працягваецца разгляд крымінальнай справы, заведзенай на сябраў ініцыятыўнай групы кандыдаткі Святланы Ціханоўскай.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Заводскага раёна г. Мінска 13 красавіка быў агучаны прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да Аляксея Ліпеня. Мужчыну абвінавачвалі па двух артыкулах крымінальнага кодэкса: арт. 369 – публічная абраза прадстаўніка ўлады, і арт. 364 – пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка АУС.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу 13 красавіка: затрыманні, выклікі на допыты, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёна Берасця 13 красавіка працягнуўся разгляд крымінальнай справы за наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін (артыкул 309 Крымінальнага кодэксу), а таксама за развешванне пудзілаў у абласным цэнтры (ч. 2 артыкула 339 - хуліганства, здзйсненае групай асоб).
- Катэгорыя: Вясна
Суд Чыгуначнага раёна Гомеля 12 красавіка пачаў разгляд гучнай крымінальнай справы, заведзенай на сябраў ініцыятыўнай групы кандыдаткі Святланы Ціханоўскай.
- Катэгорыя: Вясна
11 красавіка з ізалятараў часовага ўтрымання былі вызваленныя больш за 100 чалавек, якіх затрымалі 27 сакавіка і асудзілі на 15 сутак арышту. Нягледзячы на нядаўнюю спробу кіраўніцтва ЦІП апраўдацца і адмаўляць стварэння недапушчальных умоў утрымання арыштантаў, людзі, што вызваляюцца, працягваюць сведчыць пра катаванні ў ІЧУ ў розных гарадах краіны.
- Катэгорыя: Вясна
Пасля выбараў заведзена больш за 2400 крымінальных справаў, звязаных з пратэстамі. Спіс палітзняволеных павялічваецца амаль штодзённа. За час пратэстаў дасылаць лісты салідарнасці палітвязням і насіць перадачы затрыманым у ізалятары стала нашай штодзённасцю. Вынаходлівыя беларусы і беларускі прыдумалі шмат спосабаў падтрымкі тых, хто знаходзіцца за кратамі. Адпраўка тэлеграмы ў зняволенне з дому, грашовы перавод на турэмную краму праз інтэрнэт-банкінг, дапамога замовіць кнігі вязню з бібліятэкі СІЗА ці нават з бліжэйшай кніжнай крамы і многае іншае — «Вясна» сабрала магчымыя спосабы дапамогі палітычным зняволеным у адным матэрыяле. Самы просты і даступны спосаб сувязі з палітзняволеным — гэта ліставанне. Самі палітвязні адзначаюць вялікую ролю лістоў і паштовак салідарнасці за кратамі. У месцах зняволення, як правіла, на палітвязняў ідзе маральны ціск, што яны нібыта былі не правы і на волі пра іх усе забыліся. Гэта можа прыгнятаць людзей. Лісты ў такой сітуацыі вельмі дапамагаюць. Тым больш, што ў канверт можна ўкласці канверты, маркі, каляровыя і звычайныя лісты, паштоўкі-размалёўкі, налепкі (гэта асабліва каштоўна), каляндарык, размалёўкі, малюнкі, квізы, віктарыны і многае іншае.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці 12 красавіка пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да мясцовай жыхаркі Алены Пуцыковіч.