14 красавіка ў судзе Баранавіцкага раёну і гораду Баранавічы затрымалі мясцовага праваабаронцу «Вясны» Аляксандра Вайцешыка, які рабіў маніторынг судовага працэсу. Сёння стала вядома, што праваабаронцу арыштавалі на 15 сутак арышту, але паводле якога артыкулу яго асудзілі, пакуль невядома. Паводле папярэдняй інфармацыі, яго затрымалі за тое, што ён нібыта фатаграфаваў абвінавачанага. Хаця, як паспеў заявіць Аляксандар, ён толькі запісваў на дыктафон працэс, што з'яўляецца ягоным правам.
Але суддзя Мікалай Кміта не паверыў у гэта. Праваабаронцу прымушалі паказаць тэлефон, але ён не пагадзіўся. Тады ў яго забралі мабільнік, а самога затрымалі.
15 красавіка стала вядома, што Аляксандра Вайцешыка асудзілі на 15 сутак арышту. Паводле якога артыкулу, пакуль невядома.
Крыніца: Праавабаронцу «Вясны» Аляксандра Вайцешыка ў Баранавічах арыштавалі на 15 сутак