Пудзілы з Берасця. Скрыншот з відэа. У судзе Ленінскага раёна Берасця 3 траўня працягнуўся разгляд крымінальнай справы за наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін (артыкул 309 Крымінальнага кодэксу), а таксама за развешванне пудзілаў у абласным цэнтры (ч. 2 артыкула 339 - хуліганства, здзйсненае групай асоб).

Усяго па справе праходзяць дзесяць чалавек.

Ім ставяцца ў віну некалькі эпізодаў: вывешванне пудзілаў у розных месцах горада, закідванне яйкамі і камянямі апорнага пункту міліцыі, падпал ноччу на бязлюднай вуліцы аўтамабільных пакрышак, размаляваны кіёск "Табакерка". Усё гэта расцэнена як "злоснае хуліганства" (ч. 2 арт. 339 КК), "асабліва злоснае хуліганства" (ч. 3 арт. 339 КК). Таксама ставіцца ў віну злачынства па ч. 1 ст. 309 КК (наўмыснае прывядзенне ў непрыгоднасць транспартнага сродку або шляхоў зносінаў) за замыканне чыгуначных рэек металічнай дротам.

Сёння, 3 траўня,  дзяржабвінавачанне запрасіла пакаранне па справе "пудзілаў-рэек"

Для 9 абвінавачаных пракуроры запыталі пазбаўленне волі, для 10-ай абвінавачванай - абмежаванне волі:

Камбуль Яўген - 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму;

Сяргей Сіліч - 4 гады калоніі агульнага рэжыму;

Сілюк Максім - 2 гады 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму;

Пыцель Максім - 3 гады калоніі агульнага рэжыму;

Сыраватка Вольга - 2 гады калоніі агульнага рэжыму;

Барынава Наталля - 1 год калёніі агульнага рэжыму;

Муратава Наталля - 1 год калёніі агульнага рэжыму;

Красоўскі Сяргей - 2 гады калоніі агульнага рэжыму;

Кацюбка Уладзімір - 1 год 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму;

Сілянок Марына - 1 год 6 месяцаў "хіміі".

На стадыі судовых спрэчак абвінавачанне па ч. 3 арт. 339 КК было перакваліфікавана на ч. 2 арт. 339 (гэта значыць з "асабліва злоснага хуліганства" на "злоснае хуліганства"). Абвінавачванне паводле арт. 309 КК за замыканне рэек дротам засталося.

Злосным хуліганствам пракуроры прасілілі суд прызнаць:

размалёўванне кіёска "Табакерка";

вывешванне некалькіх пудзілаў. На іх былі лісты з надпісамі "мент", "АМАП", " хлус нумар адзін";

падпал ноччу на пустой дарозе 3 пакрышак;

Акрамя таго, у справе маюцца грамадзянскія пазовы. Напрыклад, ад МНС да Сілюка, Катавалю, Камбуля на суму 87р 98коп. пры гэтым Сіліч і Камбуль ужо аплацілі ўсю суму ў салідарным парадку. Але, як адзначыла прадстаўніца дзяржструктуры ў судзе, грошы паступілі на рахунак МНС, а павінны паступаць у бюджэт, Міністэрства фінансаў. Такім чынам, згодна з ісціцай, трэба атрымаць новыя рэквізіты і аплаціць яшчэ раз.

Іншыя пазовы - ад БЧ (270р 03 кап, ужо выплачаны), КУП ЖРЭУ (Сіліч і Камбуль ужо аплацілі кожны па 79,92 р), страхоўшчыка "табакеркі" (1303 рубля) .

Працяг судовага паседжання адбудзецца заўтра, 4 траўня ў 10:00. 

Крыніца: Да 5 гадоў калоніі: у Берасці працягваецца суд па блакаванні чыгункі і вывешванне пудзілаў