- Катэгорыя: Вясна
Шостага траўня ў судзе Першамайскага раёна быў вынесены прысуд па крымінальнай справе Яўгена Рапіна, абвінавачанага паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за тое, што ўдзельнічаў у акцыі пратэсту 4 кастрычніка і ўдарыў па камеры відэаназірання каля ізалятара на Акрэсціна. Суддзя Максім Трусевіч прысудзіў мужчыне тры гады абмежавання волі з накіраваннем для адбыцця пакарання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").
- Катэгорыя: Вясна
Шостага траўня ў судзе Першамайскага раёна быў вынесены прысуд па крымінальнай справе Яўгена Рапіна, абвінавачанага паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за тое, што ўдзельнічаў у акцыі пратэсту 4 кастрычніка і ўдарыў па камеры відэаназірання каля ізалятара на Акрэсціна. Суддзя Максім Трусевіч прысудзіў мужчыне тры гады абмежавання волі з накіраваннем для адбыцця пакарання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").
- Катэгорыя: Вясна
Суд Партызанскага раёна г. Мінска пачынае 6 траўня разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні 37-гадовага Дзмітрыя Таратуна і яго 23-гадовай знаёмай Дзіяны Казак па ч. 2 артыкула 339 (злоснае хуліганства).
- Катэгорыя: Вясна
У красавіку 25-гадовага Ціхана Осіпава судзілі ў Менскім гарадскім судзе за наезд на пяць вайскоўцаў падчас пратэстаў у жніўні мінулага года, удзел у масавых беспарадках, а таксама за ілжывы данос: пасля ДТЗ хлопец заехаў на машыне ў вадаём, пакінуў яе там і заявіў аб згоне. Судовы працэс прайшоў цалкам, у спрэчках пракурор запытаў для абвінавачанага 12 гадоў калоніі, а адвакат заявіў, што Осіпаў злачынства не здзяйсняў. Заставалася толькі абвясціць прысуд, аднак гэтага не адбылося: крымінальную справу пачалі разглядаць зноўку, з іншымі суддзёй і народнымі засядацелямі, піша TUT.BY. Нагадаем, 25-гадовага Ціхана Осіпава абвінавачваюць па некалькіх артыкулах КК: удзел у масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293), замах на забойства супрацоўнікаў АУС (ч. 1 арт. 14 і арт. 362) і ілжывы данос (ч. 1 арт. 400). Максімальныя санкцыі па злачынствах прадугледжваюць пакаранне ў выглядзе 25 гадоў пазбаўлення волі.
- Катэгорыя: Вясна
Віцебскі абласны суд 4 траўня разгледзеў апеляцыйныя скаргі віцяблянаў Юліі Кашаверавай і Арцёма Ісакава на рашэнні суду Кастрычніцкага раёну Віцебску, які ў лютым 2021 году прысудзіў ім адпаведна паўтара і тры гады зняволення. Праваабаронцы прызналі прысуды палітычна матываванымі, а саміх асуджаных – палітвязнямі.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Пружанскага раёна разглядаецца крымінальная справа супраць Людмілы Царана паводле арт. 188 Крымінальнага кодэкса - "Паклёп".
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Заводскага раёна 5 траўня распачаўся суд над чатырма адміністратарамі тэлеграм-канала і чата “Кіроўцы 97”. Абвінавачаныя па справе – палітзняволеныя Дзяніс Гуцін, Ганна Вішняк, Вікторыя Кульша, а таксама Таццяна Шкробат, якая не знаходзіцца пад вартай.
- Катэгорыя: Вясна
Відэа інцыдэнту ў Жодзіне, калі міліцыянт так ударыў па твары жанчыну, што яна ўпала, у верасні мінулага года абляцела Інтэрнэт і выклікала рэзананс у грамадстве. У дзеяннях сілавіка Следчы камітэт не ўбачыў нічога супрацьзаконнага. Аднак пад "крыміналкай" апынуліся двое: дзяўчына, якая сарвала з супрацоўніка маску, і Дзмітрый Янкоўскі. Мужчына тады падбег да сілавіка і адштурхнуў яго ад жанчыны, якая ўпала. Суд палічыў гэта гвалтам і 4 траўня прызначыў яму год пазбаўлення волі, хаця дзяржабвінаваўца прасіў больш мяккае пакаранне, піша TUT.BY. Інцыдэнт адбыўся ў верасні 2020 года на паркоўцы ля гандлёвага цэнтра "Элегант" у Жодзіне. Наіля Гусакова стала сведкай таго, як супрацоўнікі міліцыі спынілі машыну, якая пасігналь у знак салідарнасці з праходзячымі міма людзьмі.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу. Беларусаў і беларусак забіраюць з дома, затрымліваюць на працы, адбываюцца вобшукі і допыты. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію: