- Катэгорыя: Вясна
У судзе Партызанскага раёна г. Мінска 12 траўня працягваўся разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні 37-гадовага Дзмітрыя Таратуна і яго 23-гадовай знаёмай Дзіяны Казак па ч. 2 артыкула 339 (злоснае хуліганства).
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Маскоўскага раёна Мінска амаль месяц судзяць 30-гадовага палітзняволенага барабаншчыка Аляксея Санчука. Сёння, 13 траўня, па справе быў абвешчаны прысуд. Санчука абвінавацілі па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 і 2 арт. 342 (арганізацыя, падрыхтоўка дзеянняў, актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 3 арт. 293 (навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках) і арт. 13 ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках). Суддзя Таццяна Пірожнікава асудзіла палітвязня на шэсць гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму — менавіта такое пакаранне і прасіў пракурор Яўген Серакоў.
- Катэгорыя: Вясна
У Ленінскім судзе Брэста працягваецца разгляд крымінальнай справы аб масавых беспарадках пасля выбараў (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) супраць яшчэ 13 берасцейцаў. Сёння, 12 траўня, па справе адбыліся судовыя спрэчкі і дзяржаўнае абвінавачванне запрасіла пакаранне для фігурантаў гэтай справы.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 12 траўня працягваецца разгляд крымінальнай справы аб «звяржэнні» дзяржаўнага сцяга і замене яго на БЧБ-сцяг, па частцы 2 артыкула 339 КК (хуліганства).
- Катэгорыя: Вясна
10 і 12 траўня ў судах Мінска і рэгіянальных гарадоў адбываюцца разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да грамадзянаў, якіх затрымлівалі ў Дзень Перамогі, а таксама за выкарыстанне нацыянальнай бела-чырвона-белай сімволікі.
- Катэгорыя: Вясна
12 траўня Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу: затрыманні, вобшукі і іншыя формы рэпрэсій у дачыненні да грамадзянаў Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
Сёння, 12 траўня, ў Магілёўскім абласным судзе пачынаецца разгляд крымінальнай справы супраць сямі палітвязняў: сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Паўла Севярынца, блогера Зміцера Казлова, грамадскай актывісткі Ірыны Шчаснай, актывістаў "Еўрапейскай Беларусі" Яўгена Афнагеля, Паўла Юхневіча, Максіма Вінярскага і Андрэя Войніча. Вядома, што іх абвінавачваюць па некалькіх частках "пратэстнага" артыкула 293 Крымінальнага кодэкса. Суд пройдзе ў закрытым рэжыме, бо, як тлумачаць у судзе, «матэрыялы справы адносяцца да таямніцы, якую ахоўвае закон». У сувязі з гэтым беларускія праваабаронцы выступілі з супольнай заявай выключыць практыку парушэння права палітвязняў на публічнае разбіральніцтва крымінальных справаў. Пакуль адсутнічае магчымасць па грамадзянскім назіранні за дадзеным судовым працэсам, «Вясна» распавядае ўсё, што вядома пра абставіны гэтай гучнай справы.
- Катэгорыя: Вясна
Заява праваабарончых арганізацый у сувязі са шматлікімі фактамі парушэнняў працэсуальных правоў і гарантый абвінавачаных, а таксама іх абаронцаў па палітычна матываваных крымінальных справах
- Катэгорыя: Вясна
Дзявятага траўня, пад час святкавання ў Беларусі Дня перамогі, адбываюцца кропкавыя затрыманні грамадзян. Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Маскоўскага раёна Мінска ўжо трэці тыдзень судзяць 30-гадовага палітзняволенага барабаншчыка з музычнага гурта "Патрабуем разысціся" Аляксея Санчука. Яго абвінавачваюць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 і 2 арт. 342 (арганізацыя, падрыхтоўка дзеянняў, актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 3 арт. 293 (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках) і арт. 13 ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках). 7 траўня на працэсе палітвязня адбыліся судовыя спрэчкі. Пракурор Яўген Серакоў папрасіў суддзю Таццяну Пірожнікаву пакараць Санчука шасцю гадамі пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. "Вясна" назірае за гэтым працэсам і распавядае яго акалічнасці. Нагадаем, у лістападзе ў Мінску на рэпетыцыі сілавікі затрымалі групу барабаншчыкаў "Патрабуем разысціся", якая восенню стала адным з сімвалаў пратэстаў. Музыкаў адміністрацыйна асудзілі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту, але адзін з затрыманых тады — Аляксей Санчук — пасля 15-сутачнага арышту так і не выйшаў на волю. Супраць яго распачалі крымінальную справу. На "пакаяльным відэа" АНТ Аляксей пасля затрымання толькі сказаў: "Я вучыў рытм". Па словах іншых затрыманых музыкаў, пры затрыманні супрацоўнікі ГУБАЗіКа збівалі Аляксея і патрабавалі пароль ад тэлефона.