- Катэгорыя: Вясна
Пра 11 затрыманых у Мазыры 5 траўня паведамла прэсавая служба МУС. Паводле версіі сілавікоў, 10 хлопцаў, якіх затрымалі 4 траўня з дапамогай ГУБАЗіКу і САХР, бралі ўдзел у масавых беспарадках у жніўні 2020 года.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 6 траўня пачаўся разгляд крымінальнай справы аб «звяржэнні» дзяржаўнага сцяга і замене яго на б-ч-б сцяг, па частцы 2 артыкула 339 КК (хуліганства).
- Катэгорыя: Вясна
Вывучыўшы прысуд і іншыя матэрыялы, якія маюць дачыненне да прад'яўленага Аляксандру Кардзюкову і Генадзю Шутаву абвінавачвання, мы, эксперты ПЦ "Вясна", прыйшлі да наступных высноў: Прысудам судовай калегіі Брэсцкага абласнога суда ў складзе старшынствуючай суддзі Святланы Крамянеўскай і народных засядацеляў Л. Мацюхевіч і Н. Мілкоўскай Аляксандр Кардзюкоў прызнаны вінаватым у замаху на забойства, у сувязі з ажыццяўленнем пацярпелым службовай дзейнасці, і ў супраціве асобе пры выкананні ім абавязкаў па ахове грамадскага парадку, спалучанага з ужываннем гвалту. На падставе ч. 1 арт. 14, п. 10 ч. 2 арт. 139 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 9 гадоў, на падставе ч. 2 арт. 363 КК - пазбаўленне волі тэрмінам на 2 гады. Канчаткова - 10 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі. Памерлы Генадзь Шутаў прызнаны вінаватым у супраціве асобе пры выкананні ім абавязкаў па ахове грамадскага парадку, спалучанага з ужываннем гвалту; прысуд у сілу патрабаванняў закона пастаноўлены без прызначэння пакарання.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу. Беларусаў і беларусак забіраюць з дома, затрымліваюць на працы, адбываюцца вобшукі і допыты. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
5 траўня ў судзе Маскоўскага раёна г. Мінска па крымінальнай справе палітвязняў Ігара Ярмолава, Мікалая Сасева, Уладзіслава Карэцкага і Дзмітрыя Канапелькі выступіла сведка – урач-афтальмолаг шпіталя МУС Інэса Вайцяховіч, якая распавяла, як лазерныя прамяні могуць уздзейнічаць на вочы.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска завяршыўся разгляд крымінальнай справы, узбуджанай супраць 45-гадовага Сяргея Сікорскага па ч. 2 арт. 293 КК (Удзел у масавых беспарадках) і па ч. 1 і 3 арт. 328 КК (Захоўванне і збыт наркотыкаў). Суддзя Дзмітрый Лукашэвіч прысудзіў яму 9 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама штраф у памеры 300 базавых велічынь (8700 рублёў). "Вясна" з дапамогай валанцёраў вяла маніторынг судовага працэсу і распавядае яго падрабязнасці. Да затрымання Сяргей Сікорскі працаваў памочнікам кіраўніка адной са сталічных арганізацый. У яго чацвёра дзяцей, малодшай дачцэ 4 гады.
- Катэгорыя: Вясна
Беларускі ПЭН-цэнтр падрыхтаваў першую ў гэтым годзе справаздачу пра маніторынг парушэнняў культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры. Арганізацыя прыводзіць асноўныя вынікі і тэндэнцыі: