У судзе па справе братоў-антыфашыстаў Тамаза і Цімура Піпія, Віталя Шышлова і Дзяніса Болтуця. Фота spring96.org У судзе Маскоўскага раёна г. Мінска 7 траўня пачаўся судовы працэс па крымінальнай справе ў дачыненні да братоў-антыфашыстаў Тамаза і Цімура Піпія, Віталя Шышлова і Дзяніса Болтуця.

Ілюстрацыйнае фота З 5 па 7 траўня ў судах Мінска і рэгіянальных гарадоў адбываюцца разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да грамадзянаў, якіх затрымлівалі за сцягі і налепкі на вокнах, вывешванне бчб-сцягоў і іншай сімволікі, а таксама спяванне песняў у пераходзе ды інш. 

Таццяна Туравец. Фота: "Віцебская Вясна". Суд Віцебскага раёну 7 траўня працягнуў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да жыхаркі пасёлку Ноўка Таццяны Туравец.

Калаж spring96.org Сёмага траўня ў Менскім абласным судзе вынесеныя прысуды фігурантам справы па телеграм-канале «Армія з народам».

Суд Фрунзенскага раёну Мінска працягвае разглядаць крымінальную справу палітвязня Аляксандра Раентава. Яго абвінавачваюць паводле ч.1 арт. 342. і ч.2 арт. 363 Крымінальнага кодэксу.

Супольная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці Мінск, 7 траўня 2021 г.

Алег Корбан На сайце Вярхоўнага суда з'явілася інфармацыя, датычная прысуду па крымінальнай справе лідара грамадскай ініцыятывы "Альтэрнатыва" Алега Корбана.

Дзмітрый Таратун і Дзіяна Казак. Фотакалаж з сацыяльных сетак У судзе Партызанскага раёна г. Мінска 7 траўня працягваецца разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні 37-гадовага Дзмітрыя Таратуна і яго 23-гадовай знаёмай Дзіяны Казак па ч. 2 артыкула 339 (злоснае хуліганства).

Усё часцей і часцей праваабаронцам становяцца вядомыя выпадкі пра выклікі грамадзянаў у якасці сведкі па палітычна матываваных крымінальных справах. Які працэс выкліку сведкі? Якія ў яго ёсць правы і абавязкі? Як павінен праходзіць працэс допыту і што рабіць, калі следчы парушае вашыя правы? Юрысткі і юрысты "Вясны" падрыхтавалі памятку для сведкі па крымінальнай справе, якога выклікаюць на допыт.

Скрыншот з камер відэаназірання. Telegram-канал "Брестская газета-2020" У судзе Маскоўскага раёна Брэста 7 траўня асудзілі яшчэ 14 фігурантаў па "справе карагодаў" па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам. Суддзя Іна Клышпач прызнала ўсіх вінаватымі і прызначыла пакаранне ад 1,5 года "хатняй хіміі" да 1 года калоніі. Колькасць абвінавачаных па "справе карагодаў" ўжо больш за 70 чалавек — гэта адна з самых масавых "палітычных справаў" у Беларусі. Брэсцкія суды асудзілі па гэтай справе ўжо 32 чалавекі.